Вуліца Ара́нская — вуліца ў Ленінскім і часткова Кастрычніцкім раёнах Мінска.

Аранская
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Ленінскі раён
Кастрычніцкі раён
Гістарычны раён Араны
Працягласць 1,2 км
Назва ў гонар Араны
Commons-logo.svg Аранская на Вікісховішчы

ЭтымалогіяПравіць

Назва вуліцы паходзіць ад назвы гістарычнага прадмесця Мінска Араны.

РазмяшчэннеПравіць

 
Белмедпрэпараты на рагу з вул. Свярдлова

Арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. З'яўляецца працягам вуліцы Магілёўскай і часткай Першага мінскага транспартнага кольца. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Валадзько, якая прымыкае з поўдня, перасякае чыгуначныя пуці, скрыжаванне з вуліцамі Свярдлова і Маякоўскага, раку Свіслач, з поўдня прымыкае вуліца Індустрыяльная, пасля скрыжавання з вуліцай Трасцянецкай, на якім ўзведзена двухузроўневая развязка, пераходзіць у Партызанскі праспект. Даўжыня вуліцы складае каля 1,2 км.

 
Эстакада на скрыжванні з Трасцянецкай вуліцай

СлавутасціПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.

СпасылкіПравіць