Бабруйская вуліца (Мінск)
(Пасля перасылкі з Вуліца Бабруйская (Мінск))
Вуліца Бабруйская — вуліца ў цэнтральнай частцы Мінска. Размешчана паралельна ўчастку чыгункі ля чыгуначнага вакзала. Названая, верагодна, па размяшчэнні блізу вакзала Лібава-Роменскай чыгункі, першай буйной станцыяй на якой пасля Мінска быў Бабруйск.
Вуліца Бабруйская Мінск | |
---|---|
![]() Від на сярэднюю частку вуліцы з пуцеправода па пр. Незалежнасці | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён |
Кастрычніцкі Маскоўскі |
Працягласць | 1310 метраў |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
![]() ![]() |
Назва ў гонар | горада Бабруйска |
Навучальныя ўстановы | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт |
![]() |
Пачынаецца ад плошчы Мяснікова на скрыжаванні з вуліцамі Клары Цэткін (з’яўляецца яе працягам), Савецкай, Маскоўскай і Мяснікова, праходзіць пад пуцеправодам, які злучае плошчу Незалежнасці і Маскоўскую вуліцу, Прывакзальную плошчу, вуліцы Ленінградскую, Кірава, Ульянаўскую, завяршаецца перакрыжаваннем з вуліцай Свярдлова. Працягласць — 1310 метраў.
ЗабудоваПравіць
Корпус фізічнага факультэта БДУ
- № 8 (праспект Незалежнасці, 2) — навучальны корпус БДУ (архітэктар М. Бакланаў, Н. Свебада, інжынер Н. Мароз)[1]. Цяпер у ім размяшчаецца фізічны факультэт БДУ.
Зноскі
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бабруйская вуліца (Мінск)