Вуліца Блахіна (Наваполацк)
Вуліца Блахіна (трансліт.: vulica Blachina, руск.: улица Блохина) — вуліца ў Наваполацку.
Вуліца Блахіна Наваполацк | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Наваполацк |
Працягласць | 1600 м |
Назва ў гонар | Пётр Іванавіч Блахін |
Паштовы індэкс | 211446 |
Нумары тэлефонаў | +375214 |
Апісанне
правіцьРазмешчана ў паўночна-заходняй частцы горада (2-гі і 3-ці мікрараёны) і цягнецца з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход ад вуліцы Ктатарава да вуліцы Калініна, пасля якой пераходзіць у вуліцу Камсамольскую. Працягласць вуліцы складае каля 1600 метраў.
Названа ў 1963 годзе ў гонар Пятра Блахіна — аднаго з першабудаўнікоў горада, перадавіка і актывіста, які памёр двума гадамі раней ва ўзросце 23 гадоў.
Па вуліцы пракладзены трамвайныя рэйкі, ёсць тры трамвайных прыпынка: «Тэхнікум», «Аўтавакзал» і «Універсітэт». Аўтобусныя маршруты: 5, 6, 10, 11, 15, 20, 21.
Сацыяльныя аб’екты
правіць- Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт
- № 8 — аўтавакзал (архітэктар І. Каменскіх)[1].
- Рынак і іншыя гандлёвыя аб’екты
- Паліклініка № 1
- Дзіцячая паліклініка
- Друкарня
- Лазня
- Школа № 3
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)