Вуліца Брэсцкіх дывізій
(Пасля перасылкі з Вуліца Брэсцкіх дывізій (Брэст))
Вуліца Брэсцкіх дывізій — вуліца ў заходняй частцы Брэста. Пачала забудоўвацца з сярэдзіны XIX стагоддзя. Названая ў 1965 годзе ў гонар часцей і злучэнняў, якія вызначыліся пры вызваленні Брэста. Працягласць больш за 950 м. — ад вул. Лейтэнанта Рабцава да вул. Рэспубліканскай. З 1920 года вуліца насіла назвы Збожжавая, Лётніцкая, Авіяцыйная (побач размяшчаўся аэрадром, на якім у верасні 1939 года базаваліся самалёты польскіх эскадрылляў).
Вуліца Брэсцкіх дывізій Брэст | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Горад | Брэст |
Ранейшыя назвы | Збожжавая, Лётніцкая, Авіяцыйная |
![]() |
На вуліцы Брэсцкіх Дывізій сёння размешчаны Брэсцкі дзяржаўны навучальны аўтамабільны камбінат, міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат № 2; казармы, боксы аўтапарка, сталовая і спартыўны гарадок асобнага батальёна міліцыі.
Забудова
правіць- Казармы Паўночнага гарадка (канец ХІХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000009
Літаратура
правіць- Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.