Вуліца Будзённага (Гродна)

Вуліца Будзённага (руск.: улица Будённого) — вуліца ў цэнтральнай частцы Гродна. Працягласць 1800 м, ад вуліцы Свярдлова да Прывакзальнай плошчы і пераезду цераз чыгуначныя шляхі каля Азёрскай шашы.

Вуліца Будзённага
Гродна
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Гродна
Ранейшыя назвы Новаўдзельная, Аляксандраўская, Ягелонаўская, Шашэйная

ГісторыяПравіць

Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў для абароны горада ад шведаў тут былі збудаваны земляныя валы, якія пазней скапаны. Верагодна, вуліца ўзнікла ў XVIII ст. на іх месцы. Пасля будаўніцтва ў 1862 годзе чыгункі месцазнаходжанне вуліцы ўздоўж чыгуначных пуцей абумовіла яе далейшае развіццё. У пачатку XX ст. тут знаходзіліся вайсковыя казармы, спавівальная школа і інш. Гістарычныя назвы — Новаўдзельная, Аляксандраўская, Ягелонаўская, Шашэйная.

У 1940 годзе перайменавана ў гонар савецкага военачальніка С. М. Будзённага. У 1940 — пачатку 1950-х гг. вуліца забудавана пераважна 2—3-павярховымі дамамі.

У 1989 годзе на вуліцы размешчаліся чыгуначны вакзал, мытня Гродзенскай вобласці, інспекцыя па ахове прыроды, цэх афсетнага друку абласной друкарні, паліклініка бальніцы вузлавой, ЦЭЦ-1, аддзяленне сувязі, дзіцячы сад, Кастрычніцкі камбінат грамадскага харчавання, санэпідстанцыя Гродзенскага аддзялення Беларускай чыгункі, аддзяленне абласной і санпрапускнік гарадской санітарна-эпідэміялагічнай станцый, крамы і інш. На скрыжаванні з Маркса Карла вуліцай знаходзіўся інстытут «Гроднасельбудпраект».

ЛітаратураПравіць

  • Будённого улица // Гродно: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 440 с. ISBN 5-85700-015-7