Вуліца Вароўскага (Брэст)

Вуліца Вароўскага (першапачатковая назва: Звежынскага) — вуліца ў цэнтральнай частцы г. Брэста. Названа ў 1940 годзе ў гонар В. В. Вароўскага. Працягласць — 380 м, ад вуліцы Леніна да тэрыторыі рамонтна-будаўнічага дарожнага ўчастка. Пачала забудоўвацца ў 1922 годзе. Сучасны архітэктурны выгляд сфарміраваўся ў 1950-70 гады. На вуліцы знаходзяцца паліклініка, басейн, упрўленне «Брэстэнерга». З правага боку да выліцы прымыкае сквер Іконнікава.

Літаратура правіць

  • Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.