Вуліца Генова (Наваполацк)
Вуліца Гено́ва (трансліт.: vulica Hienova, руск.: улица Генова) — вуліца ў Наваполацку.
Вуліца Гено́ва Наваполацк | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Наваполацк |
Працягласць | 400 м |
Назва ў гонар | Мікалай Геноў |
Паштовы індэкс | 211501 |
Нумары тэлефонаў | +375214 |
Апісанне
правіцьРазмешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы горада (9-ы мікрараён) і цягнецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад ад вуліцы Якуба Коласа да вуліцы Маладзёжнай. Працягласць вуліцы складае каля 400 метраў. Вуліца ўзнікла ў выніку будаўніцтва шматкватэрных дамоў у 2010-х гадах. Забудова вуліцы — тыповая, панэльная і цагляная з пераменнай этажнасцю да 10 паверхаў. Актыўнае будаўніцтва новых шматкватэрных жылых дамоў на гэтай вуліцы працягваецца і сёння. Названая ў гонар беларускага трэнера, заснавальніка наваполацкай школы водналыжнага спорту Мікалая Гено́ва.