Вуліца Гогаля (Брэст)

Брэст
(Пасля перасылкі з Вуліца Гогаля, Брэст)

Вуліца Гогаля (руск.: улица Гоголя) — вуліца ў Ленінскім раёне Брэста, у гістарычным цэнтры горада.

Гогаля
Брэст
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Горад Брэст
Раён Ленінскі раён
Працягласць 2,5 км
Назва ў гонар Мікалай Васільевіч Гогаль
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Забудова вуліцы вядзецца з сярэдзіны XIX стагоддзя. Першапачаткова насіла назву вуліца Сярэдняя. У 1909 годзе пераназвана ў гонар рускага пісьменніка М. В. Гогаля. У 19211939 гадах, калі горад знаходзіўся пад уладай Польскай Рэспублікі, насіла назву вуліца Тадэвуша Касцюшкі ў гонар нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША, лідара нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года. У гады нямецка-фашысцкай акупацыі — Мітэналее. Падчас Вялікай Айчыннай вайны вуліца моцна пацярпела. Пасля вызвалення горада ў 1944 г. зноў стала вуліцай Гогаля[1].

Фарміраванне вуліцы Гогаля завяршылася ў 1965 годзе, калі яе даўжыня была павялічана за кошт вул. Розы Люксембург[1].

Размяшчэнне правіць

 
Пачатак вуліцу ўзімку

Арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. На большай частцы ўяўляе сабой бульвар. Пачынаецца ад вуліцы Зубачова каля Брэсцкай крэпасці, перасякае чыгуначныя пуці, вуліцу Фаміна, з паўночна-заходняга боку прымыкаюць вуліцы Наганава, Кааператыўная, Крупскай, далей перасякае вуліцы Камуністычную, Леніна, Карла Маркса, Камсамольскую, Савецкую ў пешаходнай яе частцы, з паўночна-заходняга боку прымыкае вуліца Куйбышава, перасякае вуліцу Карбышава і бульвар Касманаўтаў, пасля кругавога скрыжавання з вуліцай Кірава пераходзіць у вуліцу Папаніна. Даўжыня вуліцы складае каля 2,5 км.

Забудова правіць

 
Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Рыгора Шырмы
 
Дамы № 21, 19, 17
 
Касцёл Святога Антонія Падуанскага
 
Дамы № 36, 38
 
Дом № 60

Славутасці правіць

 
Помнік М. Гогалю

Зноскі

Спасылкі правіць