Вуліца Гогаля (Брэст)
Вуліца Гогаля (руск.: улица Гоголя) — вуліца ў Ленінскім раёне Брэста, у гістарычным цэнтры горада.
Гогаля Брэст | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Горад | Брэст |
Раён | Ленінскі раён |
Працягласць | 2,5 км |
Назва ў гонар | Мікалай Васільевіч Гогаль |
![]() |
Гісторыя
правіцьЗабудова вуліцы вядзецца з сярэдзіны XIX стагоддзя. Першапачаткова насіла назву вуліца Сярэдняя. У 1909 годзе пераназвана ў гонар рускага пісьменніка М. В. Гогаля. У 1921—1939 гадах, калі горад знаходзіўся пад уладай Польскай Рэспублікі, насіла назву вуліца Тадэвуша Касцюшкі ў гонар нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША, лідара нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года. У гады нямецка-фашысцкай акупацыі — Мітэналее. Падчас Вялікай Айчыннай вайны вуліца моцна пацярпела. Пасля вызвалення горада ў 1944 г. зноў стала вуліцай Гогаля[1].
Фарміраванне вуліцы Гогаля завяршылася ў 1965 годзе, калі яе даўжыня была павялічана за кошт вул. Розы Люксембург[1].
Размяшчэнне
правіцьАрыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. На большай частцы ўяўляе сабой бульвар. Пачынаецца ад вуліцы Зубачова каля Брэсцкай крэпасці, перасякае чыгуначныя пуці, вуліцу Фаміна, з паўночна-заходняга боку прымыкаюць вуліцы Наганава, Кааператыўная, Крупскай, далей перасякае вуліцы Камуністычную, Леніна, Карла Маркса, Камсамольскую, Савецкую ў пешаходнай яе частцы, з паўночна-заходняга боку прымыкае вуліца Куйбышава, перасякае вуліцу Карбышава і бульвар Касманаўтаў, пасля кругавога скрыжавання з вуліцай Кірава пераходзіць у вуліцу Папаніна. Даўжыня вуліцы складае каля 2,5 км.
Забудова
правіць- № 4 — Спарткомплекс «Дынама»
- № 5 — Брэсцкі гарадскі цэнтр культуры
- № 7 — Брэсцкі музычны каледж імя Рыгора Шырмы
- № 9 — Абласны спартыўны комплекс «Брэсцкі» і стадыён «Брэсцкі»
- № 13 — Брэсцкае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты
- № 16 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 18 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 25 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 33 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 37 — касцёл Святога Антонія Падуанскага — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 41 (пл. Свабоды, 1) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 48 — Консульства Францыі
- № 53 (вул. Савецкая, 51) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 60 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
Славутасці
правіць- Помнік Гогалю на скрыжаванні за вул. Леніна (1962, скульптар А. Шмакаў).
- Помнік Тысячагоддзя Брэста (2009; архітэктар Аляксей Андрэюк, скульптар Аляксей Паўлючук) на скрыжаванні за вул. Савецкай
Зноскі
- ↑ а б Улица Гоголя
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Гогаля (Брэст)