Вуліца Гогаля (Полацк)

вуліца ў гістарычным цэнтры Полацка

Вуліца Гогаля (трансліт.: Vulica Hohalia, руск.: Улица Гоголя) — вуліца ў гістарычным цэнтры Полацка.

Вуліца Гогаля
Полацк
альтэрн.: вуліца Гогаля
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Полацк
Раён Цэнтр
Працягласць 850 м
Ранейшыя назвы Вакзальная
Назва ў гонар Мікалай Гогаль
Паштовы індэкс 211415
Нумары тэлефонаў +375214
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Вуліца размешчана ў гістарычным цэнтры Полацка. Яе працягласць складае 850 метаў. Пралягае з поўдня на поўнач ад плошчы Францыска Скарыны да вуліцы Кастрычніцкай. Рух грамадскага транспарту (аўтобусаў, маршрутных таксі) па вуліцы ажыццяўляецца на адрэзку ад вул. Кастрычніцкай да вул. Камуністычнай.

Забудова вуліцы прадстаўлена ў асноўным пяціпавярховымі тыповымі жылымі дамамі з цэглы (так званымі «хрушчоўкамі») 1960-х гадоў. Акрамя таго, на вуліцы ёсць некалькі прыкладаў неакласічнай архітэктуры 1950-х гадоў («Сталінскі ампір»), напрыклад, будынак палаца культуры і цэнтральнай бібліятэкі.

Сучасную назву вуліцы прысвоена ў часы СССР у гонар пісьменніка Мікалая Гогаля, які не меў ніякага дачынення да Полацка.

Сацыяльныя аб'екты

правіць
  • Дом гандлю
  • Гарадскі палац культуры
  • Цэнтральная бібліятэка імя Ф. Скарыны

Гл. таксама

правіць