Вуліца Максіма Горкага (Гродна)

Гродна
(Пасля перасылкі з Вуліца Горкага, Гродна)

Вуліца Максіма Горкага — вуліца ў паўночна-заходняй частцы Гродна.

Вуліца Максіма Горкага
Гродна
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Гродна
Назва ў гонар Максім Горкі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З’яўляецца галоўнай магістраллю паўночна-заходняга планіровачнага раёна, якая звязвае яго з цэнтрам горада, і часткай агульнагарадскога дыяметра, што перасякае горад з поўначы на поўдзень. Арганізацыйна ўплывае на планіровачную структуру і характар забудовы ўсяго горада. Пачала фармавацца ў 2-й палове XIX ст., да 1940 г. называлася Гарадніцкай заставай.

Забудова правіць

 
Галоўны корпус Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
 
Палац віцэ-адміністратара

Пасля Вялікай Айчыннай вайны вуліца пашыраная і набыла далейшае развіццё. Значную ролю ў фармаванні дойлідска-мастацкага аблічча адыгрываюць групы 5—12-павярховых жылых дамоў з убудаванымі і прыбудаванымі двухпавярховымі прадпрыемствамі абслугоўвання і гандлю (архітэктары В. Давыдзёнак, М. Жучко, В. Клепікаў, I. Мазнічка, М. Чуйко), галоўны корпус медыцынскага інстытута (архітэктар Л. Вільчко), будынкі аграпрамысловага комплексу (1985 г., архітэктары М. Жучко, Н. Скачкова, Л. Баланюк), фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Юбілейны» (1983 г., архітэктары В. Давыдзёнак, А. Сарокін), гатэль «Беларусь» (архітэктар Л. Вільчко), Дом тэхнікі, Дом «Саюздрука» (1981 г., архітэктар В. Давыдзёнак) і прылеглыя мікрараёны № 1, Пярэселка-4, Фарты-2, і інш. У канцы вуліцы размешчаны прадпрыемствы паўночнага прамысловага вузлу

На ўчастку паміж плошчай Леніна і вуліцай Астроўскага захавалася забудова канца XIX ст. — 1930-х гадоў.

Дом № 5 па вуліцы Філарэта (раней № 2 па Горкага; былы палац адміністратара) уваходзіў у ансамбль Гарадніцы.

Перайменаванне правіць

У лістападзе 2021 года частку вуліцы Горкага ад плошчы Антонія Тызенгаўза да скрыжавання з вуліцай 17 верасня і вуліцай Камунальнай пераназвалі ў вуліцу Мітрапаліта Філарэта паводле рашэння Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў № 228. Гродзенцы збіралі подпісы супраць перайменавання, але гэта не паўплывала на рашэнне гарадскіх уладаў.[2] У 2022 годзе змянілася нумарацыя некаторых дамоў: няцотныя дамы сталі цотнымі.[3]

Зноскі

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. У Гродне збіраюць подпісы супраць вуліцы Філарэта ў гістарычным цэнтры . Hrodna.life (4 верасня 2021). Праверана 13 лютага 2024.
  3. Urban Hrodna - городская среда Гродно. Telegram. Праверана 13 лютага 2024.

Літаратура правіць