Вуліца Горкага (Брэст)
Вуліца Горкага (гістарычныя назвы: вуліца Карстаўская, генерала Бема) — вуліца ў цэнтральнай частцы г. Брэста. Названа ў 1940 годзе ў гонар Максіма Горкага. Працягласць — 470 м, ад вуліцы Шчадрына да вуліцы Пушкінскай. Сфарміравалася да пачатку 20 стагоддзя. Мела 1-павярховую забудову. З 1958 года забудоўвалася шматпавярховымі дамамі. Сярэдняя школа № 7.
Літаратура
правіць- Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.