Вуліца Давыда Гарадзенскага (Гродна)
(Пасля перасылкі з Вуліца Давыда Гарадзенскага, Гродна)
Вуліца Давыда Гарадзенскага — вуліца ў цэнтральнай частцы Гродна. Даўжыня — 350 м. Праходзіць ад вуліцы Вялікая Траецкая да вуліцы Маставая. Перасякаецца з вуліцай Замкавая.
Вуліца Давыда Гарадзенскага Гродна | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Ранейшыя назвы | Пральны завулак, Навазамкавая |
Назва ў гонар | Давыд Гарадзенскі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва з пач. 1990-х. Названа ў гонар гарадзенскага кашталяна і старосты Давыда Гарадзенскага.
Гісторыя
правіцьСфармавалася ў сяр. 18 ст. Старыя назвы — Пральны завулак (-1939), Навазамкавая (1939- пач. 1990-х)
Цікавыя аб’екты
правіць- былая пажарная часць з пажарнай вежай (Гродзенскі музея гісторыі пажарнай справы);
- Палац Храптовічаў (Гродзенскі музея гісторыі рэлігіі);
- Новы замак (гісторыка-археалагічны музей, абласная бібліятэка імя Я. Карскага);
- Комплекс былога жаночага базыльянскага манастыра (цяпер праваслаўны);
- Будынак Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра (1977—1984 гг., архіт. Г. Мачульскі, А. Пархута).
- Помнік Давыду Гарадзенскаму (2018, скульптар Сяргей Аганаў) на рагу з Замкавай вуліцай.
Літаратура
правіць- Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Давыда Гарадзенскага (Гродна)