Дуброўская вуліца (Брэст)

(Пасля перасылкі з Вуліца Дуброўская (Брэст))

Вуліца Дуброўская — вуліца ў паўночна-заходняй частцы Брэста. Узнікла ў 1958 годзе. У 1979 годзе падоўжана за кошт уключэння ў гарадскую мяжу вёсак Дуброўка і Кацінбор. Працягласць — больш 2000 метраў, ад вуліцы Беларускай да паўночнага паўкольца. Старая забудова 1-павярховыя дамы сядзібнага тыпу. З сярэдзіны 1970-х гадоў паўднёва-усходняя частка вуліцы забудавана жылымі шматпавярховымі дамамі. На вуліцы знаходзіцца частка карпусоў Брэсцкага завода бытавой хіміі, сярэдняя школа № 2 імя Герояў Кубінскай рэвалюцыі (д.14).

Дуброўская вуліца
Брэст
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Горад Брэст

Літаратура правіць

  • Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.