Зеленагурская вуліца (Віцебск)

Зеленагу́рская вуліца (руск.: улица Зеленогурская) — вуліца на паўднёвым захадзе Віцебска. Размешчана ў Першамайскім раёне.

Зеленагурская
Віцебск
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Горад Віцебск
Раён Першамайскі раён
Ранейшыя назвы Новаастровенская вуліца

Гісторыя правіць

Першапачаткова насіла назву Новаастровенская вуліца. У 1973 годзе названа ў гонар пародненага польскага горада Зялёна Гура. У 1987 годзе праведзена рэканструкцыя вуліцы.

Размяшчэнне правіць

Арыентавана з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. З'яўляецца працягам праспекта Чарняхоўскага, пачынаецца ад моста Шмырова цераз Лучосу. З поўдня да вуліцы прымыкаюць вуліцы Шмырова, завулак Сенненскі, вуліцы Сенненская, 2-я Новаастровенская і 1-я Новаастровенская, з поўначы — 1-я Лучаская вуліца, Стараастровенскі завулак, вуліцы 12-я Лучаская і Новалучаская. Пасля скрыжавання з вуліцай пераходзіць у Бешанковіцкую шашу. Працягласць каля 1500 м.

Забудова правіць

Вуліца забудавана ў пасляваенныя гады пераважна аднапавярховымі жылымі дамамі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Зелёногурская улица // Витебск: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — ISBN 5-85700-004-1.

Спасылкі правіць