Камсамольская вуліца (Магілёў)

Магілёў

Камсамольская вуліца (руск.: Комсомольская улица) — вуліца ў Ленінскім раёне Магілёва, у гістарычным цэнтры горада. Працягласць вуліцы ад Першамайскай вуліцы да плошчы Арджанікідзэ складае 330 м.

Камсамольская вуліца
Магілёў
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Ленінскі раён
Ранейшыя назвы Дваранская вуліца
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы


Вуліца ў XVIII стагоддзі, злева Блізкі вал. Малюнак Мікалая Львова

Гісторыя правіць

 
Дваранская вуліца ў пачатку XX стагоддзя. Злева дом Дваранскага сходу
 
Дамы Эдэльмана і Бернштэйна (не захаваліся) на скрыжаванні з вул. Ветранай ў пачатку XX стагоддзя.

Фарміраванне вуліцы пачалося ў канцы 19 ст., калі на скрыжаванні Дняпроўскага праспекта (цяпер Першамайская вуліца) і вул. Дваранскай утварылася Тэатральная плошча з будынкам тэатра (пабудаваны ў 1888). Першапачаткова насіла назву Дваранская вуліца, якая атрымала назву, верагодна, ад дома Дваранскага сходу, які размяшчаўся на ёй. У 1922 годзе перайменавана пад сучасную назву. Сучаснае аблічча вуліцы складаецца з 1930-х гадоў, калі пачалося масавае жыллёвае і грамадзянскае будаўніцтва.

Фарміраванне вуліцы працягвалася ў пасляваенныя гады, калі паводле генплана 19471950 гадоў пачалася рэканструкцыя цэнтральнай часткі горада і яе галоўнай магістралі вул. Першамайскай.

Забудова правіць

 
Будынак тэатра
 
Інтэрнат
 
Сацыяльна-гуманітарны каледж
 
Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў

У забудове вуліцы пераважаюць 2-, 3-, 4-, 5-павярховыя, пераважна жылыя, дамы. Вышыннай дамінантай з’яўляюцца 11-павярховы інтэрнат педвучылішча, узведзены ў 1987. З найбольш старых пабудоў захаваўся касцёл кармелітаў, помнік архітэктуры барока першай паловы 18 ст. На вуліцы размешчаны таксама Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў (у гэтым будынку ў час Вялікай Айчыннай вайны размяшчаўся шпіталь для абаронцаў горада; у час нямецкай акупацыі тут была створана падпольная група «Непакорныя», у памяць пра якую ў 1968 на будынку вучылішча пастаўлена мемарыяльная дошка), Сацыяльна-гуманітарны каледж.

У савецкі час размяшчаліся прыёмны пункт трыкатажнага атэлье, аддзяленне сувязі № 14, Гарпалівазбыт, камітэт ДТСААФ Цэнтральнага раёна, Магілёўскі аддзел Віцебскага ВА «Маналіт».

Зноскі

  1. а б в Гісторыя Магілёўскага яўрэйства 2002, с. 172.
  2. Педагогическое училище // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.

Літаратура правіць

  • Комсомольская улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
  • История Могилевского еврейства: Документы и люди: Науч.-популяр. очерки и жизнеописания. В 2-х кн. Кн. 1. / Сост. А. Литин. — Мн.: Юнипак, 2002. — 688 с. — ISBN 985-6418-49-6.

Спасылкі правіць