Камсамольская вуліца (Мазыр)
Камсамольская вуліца, былая Замкавая — вуліца у г. Мазыр Мазырскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Камсамольская вуліца Мазыр | |
---|---|
![]() Камсамольская вуліца з Міхайлаўскім саборам | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Мазыр |
Ранейшыя назвы | Замкавая вуліца |
![]() |
РазмяшчэннеПравіць
Арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Ленінскай на плошчы Леніна, з паўночнага ўсходу прымыкае вуліца Гара Камунараў, з паўднёвага захаду — вуліца Фрунзэ, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцамі Калініна і Інтэрнацыянальнай на плошчы Горкага.
ГісторыяПравіць
У XIX стагоддзі на Замкавай вуліцы знаходзілася павятовае вучылішча, крыху вышэй, на месцы цяперашняга ваенкамата, знаходзіўся парафіяльны драўляны касцёл, на процілеглым баку вуліцы размяшчалася павятовае казначэйства (цяпер будынак дзіцячаюнацкай спартыўнай школы). Ніжэй быў будынак каменнага кляштара і касцёла бернардзінцаў[1].
ЗабудоваПравіць
- № 14-16 — Комплекс былога кляштара бернардзінцаў : касцёл і жылы корпус (першая палова XVIII стагоддзя). — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 312Г000511
- Гарадзішча старажытнага Мазыра на Замкавай гары (ХІІ — ХІІІ стагоддзі), з паўночнага боку вуліцы, за 0,2 км на поўдзень ад цэнтра горада — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313В000506
Зялёныя зоныПравіць
Сквер насупраць Мазырскага райвыканкама, на рагу Камсамольскай і Ленінскай.
Зноскі
- ↑ Васіль Шур. АНАМАСТЫКОН МАЗЫРА Ў ЧАСЕ І ПРАСТОРЫ. «Маладосць». № 9 за 2015 г.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Камсамольская вуліца (Мазыр)