Вуліца Каралёва (Магілёў)

Вуліца Каралёва (руск.: улица Королёва) — вуліца ва ўсходняй частцы Магілёва, у Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах.

Каралёва
Магілёў
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Ленінскі раён
Кастрычніцкі раён
Працягласць 3,9 км

Гісторыя правіць

Першапачаткова насіла назву Дняпроўская. Сучаснае аблічча вуліцы складваецца з 1960-х гадоў. У 1972 годзе названа ў гонар Мікалая Піліпавіча Каралёва. У пачатку 1990-х гадоў цягнулася ад вуліцы Народнага Апалчэння да Дняпроўскага бульвара, яе працягласць складала 780 м.

У 1996 годзе па вуліцы адкрыты мост цераз Дняпро, які стаў найдаўжэйшым мостам горада (402 м).

Размяшчэнне правіць

Арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Пачынаецца ад скрыжавання з праспектам Міру, перасякае вуліцу Народнага Апалчэння, Тульскі завулак, Дняпроўскі бульвар, вуліцу Падгорную, раку Дняпро, вуліцу Фаціна, праспект Дзімітрава, на скрыжаванні з якімі ўзведзены двухузроўневыя развязкі. Даўжыня вуліцы складае каля 3,9 км.

Забудова правіць

Забудову ў мікрараёне Юбілейны фарміруюць 5-павярховыя панэльныя і 9-павярховыя цагляныя, пераважна жылыя, дамы з убудаванымі на першых паверхах прадпрыемствамі гандлю і бытавога абслугоўвання.

Цотны бок правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Королёва улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.

Спасылкі правіць