Вуліца Карбышава (Гродна)
Вуліца Карбышава — вуліца ў Гродна, знаходзіцца ў цэнтральнай частцы горада. Названа ў гонар Д. М. Карбышава. Працягласць вуліцы складае прыкладна 500 м (ад вуліцы Энгельса да Будзённага).
Вуліца Карбышава Гродна | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Ранейшыя назвы | Банкавая, Напалеона |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пачала забудоўвацца ў першай палове XIX ст. Сёння архітэктуру вуліцы фарміруюць дамы пераважна пачатку XX ст., сярод якіх былы будынак пазямельна-сялянскага банка і дом урача з рысамі стылю мадэрн. У будынку, які раней знаходзіўся на гэтай вуліцы, жыў беларускі паэт М. Васілёк.
Гісторыя
правіцьСтарыя назвы — Банкавая, Напалеона.
На вуліцы
правіць- Дом урача Тальгейма
- Будынак пазямельна-сялянскага банка
- Помнік Чапаеву
- Беларускі нацыянальны банк
- Рэстаран «Беласток»
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Карбышава (Гродна)