Адкрыць галоўнае меню

Вуліца Касманаўтаў (руск.: улица Космонавтов) — вуліца, адна з галоўных транспартных магістралей у заходняй частцы Магілёва. Размешчана ў Ленінскім раёне.

Касманаўтаў
Магілёў
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Ленінскі раён
Працягласць 3,1 км
Ранейшыя назвы Какінакі
Commons-logo.svg Касманаўтаў на Вікісховішчы

Змест

ГісторыяПравіць

Першапачаткова насіла назву Какінакі. Сучаснае аблічча вуліцы пачало складваецца з 1960-х гадоў. У 1961 годзе названа ў гонар савецкіх касманаўтаў.

РазмяшчэннеПравіць

На большай частцы даўжыні арыентавана з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, ад плошчы Касманаўтаў - з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Пачынаецца ад скрыжавання з праспектам Міру і вуліцай Якубоўскага, перасякае вуліцу Лазарэнкі, вуліцу Заслонава і Гаражны завулак, на скрыжванні з якімі размешчана плошча Касманаўтаў, пасля скрыжавання з вуліцай Чалюскінцаў, на якім узведзена двухузроўневая развязка, пераходзіць у праспект Шміта. Таксама з паўднёва-ўсходняга боку да вуліцы прымыкаюць завулкі Ламакі, Мічурына, Белякова, вуліцы Пакрышкіна, Расковай, завулак Сонечны, вуліцы Шпітальная, Сенная, завулак Сенны, вуліцы Панфілаўская, Пугачова, Раманава, Чырвонага Флоту. Даўжыня вуліцы складае каля 3,1 км.

ЗабудоваПравіць

Забудову фарміруюць 5-, 9-павяховыя, пераважна жылыя, дамы, на частцы вуліцы захавалася забудова 1-павярховымі жылымі дамамі сядзібнага тыпу.

Няцотны бокПравіць

Цотны бокПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Космонавтов улица // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9

Зноскі

СпасылкіПравіць