Вуліца Касманаўтаў (Віцебск)
Вуліца, Віцебск
Вуліца Касманаўтаў — вуліца ў цэнтральнай частцы Віцебска, у Чыгуначным раёне. Названая ў 1962 годзе, гістарычныя назвы Кальцавая, Кавальская. У раёне сучаснага сквера размяшчалася Арлоўская плошча (з 28 студзеня 1919 года — Чырвонаармейская)[1].
Касманаўтаў Віцебск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Горад | Віцебск |
Раён | Чыгуначны раён |
Працягласць | 800 м |
Ранейшыя назвы | Кальцавая, Кавальская |
Назва ў гонар | касманаўт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца пачала фарміравацца ў XIX стагоддзі. Працягласць вуліцы 800 м ад вуліцы Зяньковай да Ленінградскай. Заканчваецца пуцеправодам праз чыгунку (Полацкі віядук). Перасякаецца з вуліцамі Савецкай Арміі, Кірава. Да вуліцы прымыкае Прывакзальная плошча. Сучасная траса вуліцы і забудова сфармаваліся пасля Вялікай Айчыннай вайны.
Забудова
правіцьНяцотны бок
правіць- 3а — адміністрацыя Чыгуначнага раёна Віцебска; упраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй па Віцебскай вобласці
Цотны бок
правіць- 2 — Палац творчасці дзяцей і моладзі (былы кінатэатр «Кастрычнік»), 1958 год
- 4 — УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты» (былое пажарнае дэпо)
- 6 — ГЦ Прывакзальны ДУ «Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; аддзяленне паштовай сувязі № 1
- 8 — чыгуначны вакзал, 1952 год, Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000038
- 10 — упраўленне Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі
- 10а — багажнае аддзяленне
- 10г — прыгарадныя касы
- 12 — аўтавакзал
- 14 — станцыя хуткай медыцынскай дапамогі (былая яўрэйская бальніца), канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзяў, Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000035
Зноскі
- ↑ 5 интересных фактов об Орловской площади на улице Космонавтов в Витебске (руск.). Витебский курьер news (27 мая 2021). Праверана 2 студзеня 2023.
Літаратура
правіць- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1