Вуліца Куйбышава (Брэст)

(Пасля перасылкі з Вуліца Куйбышава, Брэст)

Вуліца Куйбышава (руск.: улица Куйбышева) — вуліца ў Ленінскім раёне Брэста, у гістарычным цэнтры горада.

Куйбышава
Брэст
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Горад Брэст
Раён Ленінскі раён
Працягласць 1450 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Размяшчэнне правіць

 
Будынак аддзялення Белаграпрамбанка (дом № 76) і жылы дом № 90

Арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Размешчана паміж вуліцамі Савецкай і Карбышава, да якіх паралельна. Складаецца з двух асобных адрэзкаў. Першы пачынаецца ад скрыжавання вуліцай Арджанікідзэ, перасякае вуліцы Міцкевіча, Пушкінскай, Маякоўскага, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Гогаля. Даўжыня адрэзка складае каля 950 м. Другі пачынаецца ў глыбіні квартала, перасякае вуліцу Будзённага, у глыбіні квартала на кароткім участку становіцца пешаходнай, далей перасякае вуліцу Дзяржынскага і завяршаецца ў глыбіні квартала, недаходзячы да праспекта Машэрава. Даўжыня другога адрэзка складае каля 500 м.

Забудова правіць

 
Будынак ешывы

Славутасці правіць

 
Мемарыяльная дошка Менахему Бегіну на будынку былой ешывы
 
Памятнік ахвярам Халакоста
  • Мемарыяльны камень на скрыжаванні з вул. Дзяржынскага ў памяць 34 000 яўрэяў - жыхароў Брэста і суседніх населеных пунктаў, забітых нацыстамі ў 1941-1942 гг. Недалёка ад гэтага месца немцы неаднаразова праводзілі масавыя забойствы яўрэяў.

Зноскі

Спасылкі правіць