Вуліца Кірава (Гомель)
Вуліца Кірава (былая Магілёўская) — адна з галоўных вуліц горада Гомеля. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы горада. Працягласць каля 3600 метраў.
Кірава Вуліца Гомель | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Горад | Гомель |
Раён | Цэнтральны, Чыгуначны |
Працягласць | 3600 |
Аўтобусныя маршруты | 7 |
Ранейшыя назвы | Магілёўская |
Назва ў гонар | Сяргей Міронавіч Кіраў |
Паштовы індэкс | 246000, 246003, 246019, 246022, 246028 і 246050 |
З'явілася | 16 - 17 ст. |
![]() |
Пачынаецца ля плошчы Працы, сканчаецца ля перакрыжавання Савецкая — Малайчука. Забудова вуліцы пачалася ў XVIII стагоддзі. Цяпер забудова самая разнастайная, месцамі прыватная 1-2 павярховая.
Ранейшыя назвы вуліцы: Магілёўская, Кааператыўная. У 1934 годзе пераназваная ў гонар С. М. Кірава.
Перасякае вуліцыПравіць
- Плошча Працы
- Сялянскую
- Ірыненскую
- Жаркоўскага
- Камсамольскую
- Перамогі
- Артылерыскую
- Рагачоўскую
- Палесскую
- Дакутовіч
- Новапалескую
- Цялегіна
- Федасеенкі
- Дынды
- Восьмую
- Савецкую
- Малайчука
На вуліцы размешчаныПравіць
- ПТВ №30 Рачнога флоту
- ПТВ №35 Чыгуначнага транспарту
- Дзяржаўны Медыцынскі Каледж
- Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту
ГалерэяПравіць
- Гістарычныя выявы Магілёўскай вуліцы
Ад вуліцы Базаранай.
Скрыжаванне з Аптэчнай вуліцай.
- Гістарычныя выявы Кааператыўнай вуліцы / вуліцы Кірава
На скрыжаванні з Першамайскай вуліцай.
Школа фабрычна-заводскага навучання. Абшар рабочага пасёлка Чырвоны Кастрычнік.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Кірава (Гомель)
- Вуліца Кірава (Гомель) на сайце «Архіварта»