Вуліца Кірава (Гродна)
Вуліца Кірава (гістарычныя назвы — Мірніцкая, Рэзніцкая, Паліцэйская, Лістоўскага) — вуліца цэнтральнай часткі горада Гродна.
Вуліца Кірава Гродна | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Ранейшыя назвы | Мірніцкая, Рэзніцкая, Паліцэйская, Лістоўскага |
Назва ў гонар | Сяргей Міронавіч Кіраў |
![]() |


Названа ў 1940 годзе ў гонар С. М. Кірава. Працягласць вуліцы складае 700 метраў, ад вуліцы Пасіянарыі да вуліцы Будзённага. Пачала фарміравацца ў 15 ст. У 17 ст. на ёй жылі мяснікі, аб чым сведчыць колішняя назва Рэзніцкая.
У пачатку вуліцы знаходзіцца пабудаваны ў 17 ст. манастыр езуітаў, помнік архітэктуры стыляў барока і ракако. У канцы 19 — пачатку 20 ст. вуліца была забудавана пераважна 2-3-х павярховымі дамамі.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Гродно. Энциклопедический справочник / «Белоруская Совецкая Энциклопедия» имени Петруся Бровки; Мн., 1989 ISBN 5-85700-015-7.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Кірава (Гродна)
- Вуліца Кірава (Гродна) на сайце «Архіварта»