Вуліца Карла Маркса (Магілёў)

Магілёў
(Пасля перасылкі з Вуліца К. Маркса (Магілёў))

Вуліца Карла Маркса (руск.: улица Карла Маркса) — вуліца ў цэнтральнай частцы Магілёва, у Ленінскім раёне. Працягласць 900 м ад Пажарнага завулка на паўночны ўсход да скрыжавання з завулкам Буянава[1].

Вуліца Карла Маркса
Магілёў
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Ленінскі раён
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Гістарычна мела назву Зялёная вуліца. У 1922 у гонар Карла Маркса. Сучаснае аблічча вуліцы стала фарміравацца ў канцы 1940-х — пачатку 1950-х гадоў, калі паводле генеральнага плана 1947—1950 гадоў пачалася рэканструкцыя цэнтральнай часткі горада, якая доўжылася і ў 1960—1980-я гады[1].

У 1980-я гады на размяшчаліся паліклініка № 1, медыцынскае вучылішча і яго інтэрнат, мастацкіх вырабаў фабрыка, траўматалагічны пункт, рамонтна-будаўнічае аб’яднанне «Аблдарбуд» і інш. На скрыжаванні з вуліцай Будзённага знаходзіліся анкалагічны дыспансер і дзіцячыя сады-яслі № 29 і № 34[1].

Забудова правіць

Цяпер у вулічнай забудове пераважаюць 2-, 3-, 4-, 5-павярховыя, пераважна жылыя, дамы[1].

Няцотны бок правіць

Цотны бок правіць

Славутасці правіць

У фае абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў (д. № 25) устаноўлены мемарыяльныя дошкі ў гонар супрацоўнікаў міліцыі, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі падчас Вялікай Айчыннай вайны, і работнікаў органаў унутраных спраў, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку, на будынку медвучылішча ў 1988 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка Герою Савецкага Саюза М. Ф. Рабчэўскаму[1].

Зноскі

  1. а б в г д Маркса Карла улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.

Літаратура правіць

  • Маркса Карла улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.

Спасылкі правіць