Вуліца Карла Маркса (Мінск)

Вуліца ў цэнтры Мінска
(Пасля перасылкі з Вуліца К. Маркса (Мінск))

Ву́ліца Ка́рла Ма́ркса — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска, адна з цэнтральных вуліц горада. Названа ў імя Карла Генрыха Маркса (1818—1883), нямецкага філосафа, эканаміста, палітычнага журналіста. Да 1922 года называлася вуліцай Свярдлова, раней таксама звалася Падгорнай і вуліцай Новы Рынак[2].

Вуліца Карла Маркса
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Ленінскі
Працягласць ~1330 м
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Плошча Леніна,
Купалаўская,
Кастрычніцкая
Ранейшыя назвы Свярдлова, Падгорная, Новы Рынак
Назва ў гонар Карл Маркс
Код вуліцы 476[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уся забудова вылучаецца высокім архітэктурна-мастацкім узроўнем, а 25 будынкаў з размешчаных на вуліцы ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь[3].

Гісторыя

правіць
 
Вуліца Падгорная, 1909.

Сучасная вуліца ўзнікла ў канцы XVIII стагоддзя, больш выразна сфарміравалася паводле праектнага плану 1797—1800 гадоў. Ішла ад Новага рынка да гарадской заставы (раён скрыжавання з вул. Валадарскага) і звалася Лошыцкай. З 1840-х гадоў — Базарнай, бо за гарадской заставай на вуліцы быў рынак. З сярэдзіны XIX стагоддзя ранейшая драўляная забудова стала паступова замяняцца каменнай. З другой паловы XIX стагоддзя і да 1922 года звалася Падгорнай. Тым часам вуліцу працягнулі да скрыжавання з Серпухаўскай (Свярдлова). Функцыянальны характар вуліцы змяніўся на адміністрацыйны ў пачатку XIX стагоддзя — на ёй размясціліся аддзяленне банка, паліцэйскае кіраванне, таварыства Чырвонага крыжа, Мінскі гарадскі тэатр, Марыінская жаночая гімназія, архірэйскі падворак і іншыя грамадскія аб’екты[3]. Да 1913 года забудова Падгорнай пераважна была каменнай, але на некаторых участках вуліцы сустракаліся і драўляныя хаты.

Да 1922 года вуліца называвалася ў імя Свярдлова[4], у 1922 годзе перайменавана ў імя Карла Маркса. У 1920-1930-я гады да старых будынкаў падчас рэканструкцыі дабудавалі адзін-два паверхі[5].

 
Скрыжаванне з вул. Валадарскага, 1944

У гады нямецкай акупацыі вуліца называлася Kommandantur straße. Забудова вуліцы моцна пацярпелая падчас Вялікай Айчыннай вайны. У паваенны перыяд часткова адноўлена, часткова нанова забудавана 4—5-павярховымі жылымі і адміністрацыйнымі будынкамі[3].

Размяшчэнне

правіць
 
Перспектыва вуліцы Карла Маркса са скрыжавання з вуліцай Леніна

Праходзіць у Ленінскім раёне Мінска ад мяжы з Маскоўскім і Кастрычніцкім раёнамі да мяжы з Партызанскім раёнам.

Праходзіць ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Янкі Купалы. Перасякае вуліцы:

Праходзіць паміж праспектам Незалежнасці і вуліцай Кірава практычна паралельна ім.

Побач з вуліцай Карла Маркса размешчаны станцыі метрапалітэна Плошча Леніна, Купалаўская і Кастрычніцкая.

Рух транспарту

правіць

Рух транспарту на значнай частцы вуліцы аднабаковы. Грамадскі транспарт па вуліцы не ходзіць.

Па рашэнні Мінгарвыканкама вуліца Карла Маркса стане першай пешаходнай вуліцай Мінска. У 2012 пачнецца першы этап рэканструкцыі ад вуліцы Валадарскага да Камсамольскай. Вуліца стане пешаходнай сувяззю паміж Мінскім чыгуначным вакзалам, бульварам па вуліцы Леніна і гістарычным цэнтрам[3].

Характэрныя будынкі і збудаванні

правіць

Нумарацыя дамоў — ад вуліцы Свярдлова. Большасць будынкаў 4-х і 5-павярховыя і пабудаваны ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.

Уся забудова адрозніваецца высокім архітэктурна-мастацкім узроўнем, а 25 будынкаў з ліку размешчаных на вуліцы ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь[3].

На вуліцы Карла Маркса размяшчаецца шэраг вышэйшых дзяржаўных устаноў Беларусі (Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь), корпус № 2 Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, пасольствы, разнастайныя грамадскія аб’екты.

На скрыжаванні з вуліцай Энгельса знаходзіцца Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, на скрыжаванні з вуліцай Чырвонаармейскай — Цэнтральны Дом афіцэраў. Паміж імі на вуліцу Карла Маркса выходзіць Александраўскі сквер.

Па няцотным баку

правіць

Ад Свярдлова да Валадарскага

правіць
 
Падгорная вул. (былая Лошыцкая). Будынак № 5, у якім размяшчалася народная міліцыя

Да рэвалюцыі на рагу з вул. Каломенскай (Свярдлова) знаходзіліся тры двухпавярховыя каменныя будынкі, у якіх размяшчаліся жаночая лячэбніца, пральня, бляхарня, пякарня і булачная, жылыя памяшканні. Далей два каменныя аднапавярховыя будынкі займала Мінская абшчына сясцёр міласэрнасці Чырвонага Крыжа (вул. Падгорная № 3)[6].

Напачатку 50-х гг. XX ст. старая забудова знесена, пачатак участку адышоў пад праезную частку вуліцы Свярдлова[6].

 
Пачатак вул. Карла Маркса ў паваенны час. Злева бачны аднапавярховы будынак Мінскай абшчыны сясцёр міласэрнасці Чырвонага Крыжа
Пасля Вялікай Айчыннай вайны на месцы абшчыны сясцёр міласэрнасці па праекце архітэктара Р. Гегарта ўзведзены чатырохпавярховы будынак. у якім цяпер знаходзяцца Мінскі абласны суд і прыёмная Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь[6].
 
Будынак № 3
 
Чырвоны дом
 
Будынкі № 5 і 7 на скрыжаванні з вул. Валадарскага
  • № 5 (Валадарскага № 20) — будынак, у якім размяшчалася народная міліцыя ці Чырвоны дом[6] (пачатак XX ст.), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[7]. Раней тут размяшчаліся гарадская паліцэйская ўправа, вышукное аддзяленне, павятовая земская ўправа, адрасны стол, камітэт апякунства аб народнай цвярозасці і павятовы з’езд земскіх начальнікаў. Сёння ў гэтым будынку размяшчаецца Упраўленне дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь[6].

Ад Валадарскага да Камсамольскай

правіць

Да рэвалюцыі гэты квартал быў падзелены напалам Захар’еўскім завулкам, якія злучаў вуліцы Захар’еўскую (пр. Незалежнасці) і Падгорную (Карла Маркса). Захар’еўскі завулак цяпер не існуе. Праходзіў ён прыкладна ад пешаходнага праходу пад аркай каля крамы «Падпісныя выданні», што на пр. Незалежнасці, і ўздоўж левага фасада дома № 17 па вуліцы К. Маркса. Ад Серпухаўскай (Валадарскага) да Захар’еўскага завулка на вуліцу Падгорную (К. Маркса) выходзілі два каменныя двухпавярховыя будынкі з жылымі памяшканнямі, яткай, каўбаснай крамай і складам каўбасы[8].

Таксама на гэтым участку размяшчаліся жылыя драўляныя і каменныя хаты, гаспадарчыя пабудовы, сад. Частка дарэвалюцыйнай забудовы пры паваеннай рэканструкцыі вуліцы Камсамольскай (Багадзельнай) адышла пад праезную частку[8].

 
Будынак № 7
  • № 7 (Валадарскага № 19) — трохпавярховы будынак (канец XIX ст.), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[7].
 
Будынак № 9
  • № 9 — трохпавярховы будынак (пачатак XX ст.; 1950-я), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[7]. У 1950-я гады будынак быў надбудаваны да трох паверхаў.
 
Будынак № 11
  • № 11 — будынак (пачатак XX ст.), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[7].
  • № 13а —
 
Будынак № 15
  • № 15 — будынак (пачатак XX ст.), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[7].
 
Дом Ленскага
 
Дом Мунвеза
  • № 19 — дом Мунвеза[8] (канец XIX ст.), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[7]. У будынку знаходзілася кіраванне электратэхнічнай канторы «Інжынер» (сама кантора размяшчалася на рагу вуліц Захар’еўскай (пр. Незалежнасці) і Петрапаўлаўскай (Энгельса), 88/26). Кантора была заснавана Першай паўночна-заходняй арцеллю тэхнікаў, інжынераў, каморнікаў, ляснічых, аграномаў. Абслугоўвала памешчыцкія гаспадаркі — узводзіла для іх жалезабетонныя пабудовы[8].
 
Дом Кругера
  • № 21 — дом Кругера[8] (1930-я гады; 1950-я гады), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[7]. У гэтым будынку размяшчалася крама Ф. М. Барсука, дзе гандлявалі машынамі для цэментава-пясочнай вытворчасці, шалямі, пажарнымі інструментамі, помпамі, маторамі — нафтавымі і лакамабілямі, млынавымі машынамі і інш. Ф. М. Барсук узначаліў таксама галоўную кантору па продажы медыка-механічнага зубалячэбнага абсталявання і металічных ложкаў варшаўскіх фабрык[8].
  • № 21а —
  • № 23 (Камсамольская № 34) — будынак (першая палова XX ст.; 19401950-я гады), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[7].

Ад Камсамольскай да Леніна

правіць
  • № 25 (Камсамольская № 29) — будынак (пачатак XX ст.; 1946[10]), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[7].
  • № 27 — будынак (канец XIX ст.; 1930-я гады; 1956[11]), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[7].
 
Марыінская жаночая гімназія на Падгорнай вуліцы, канец XIX стагоддзя
  • № 29 — будынак былой жаночай Марыінскай гімназіі (1879 год), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[7]. Сямікласная Марыінская жаночая гімназія адкрыта ў 1899 годзе. Марыінскай яна звалася таму, што адносілася да ведамства ўстаноў імператрыцы Марыі Фёдараўны. У 1912 годзе ў каменным двухпавярховым будынку займалася 560 вучаніц. Выпускніцы атрымлівалі права працаваць хатнімі настаўніцамі і адкрываўся доступ да Вышэйшых жаночых курсаў без іспытаў[12]. Сярод вучаніц жаночай гімназіі народная артыстка СССР Лідзія Ржэцкая, народная артыстка БССР Вера Пола, камерная спявачка Ірма Яўнзем. У 1920-х — пачатку 1930-х гадоў будынак належаў палітэхнікуму, з сярэдзіны 30-х — Дзяржаўнай карціннай галерэі. Пасля Вялікай Айчыннай вайны быў дабудаваны трэці паверх. Цяпер у будынку — паштовая служба і Музей сувязі[9].
 
Від на Вышэйшую партыйную школу, 1941
 
Скрыжаванне вуліц К. Маркса і Леніна, 1939
  • № 33 (Леніна № 16) — будынак Белкамунбанка (1932[удакладніць], арх. Максімаў, Бранштэйн[14]; 1950-я гады), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[7]. Адна з першых савецкіх новабудоўляў. Газета «Звязда» 7 чэрвеня 1927 года пісала пра яго ў нататцы «Пабудова вялікага дому ў Мінску»[15]:
  Акцыянернае таварыства (Белкамунбанк, акрвыканкам і Мінскі гарсавет) будуе на рагу Ленінскай і вул. К.Маркса 4-павярховы каменны з 5-м паверхам у цэнтры дом. Кубатура дома - 18.000 куб. метраў. 3-й і 4-й паверхі прызначаны для кватэр з 2- і 3-х пакояў (усяго 26 кватэр)  
 
Скрыжаванне вуліц К. Маркса і Леніна, 1944

А 1 верасня 1928 года газета «Рабочий» (цяпер «Советская Белоруссия») паведаміла[15]:

  На Ленінскай вуліцы выбудаваны 4-павярховы дом Белкамунбанка  

Дом меў дробавы нумар 43/36, на першым паверсе размяшчаўся магазін «Масла, малако, сыр»[15]. 1 чэрвеня 1935 года ў доме пачала дзейнічаць узорная гастранамічная крама Мінхарчгандлю з аддзеламі: булачным, малочным, кандытарскім, рыбным. У краме быў вялікі выбар він і тытунёвых вырабаў. Пры магазіне было адчынена кафэ, якое працавала з 9 гадзін раніцы да 2 гадзін ночы[16].

  • № 35 (Леніна № 11) — будынак (канец XIX ст.; 1930-я гады; 1950-я гады), архітэктар М. Драздоў[17], гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[7].
 
Карла Маркса № 37, на заднім плане будынак Белкамунбанка, снежань 1942
  У мурох Падуанскага ўнівэрсытэту 9 лістападу 1512 году набыў годнасьць доктара мэдыцыны першы друкар Беларусі, вялікі асьветнік, перакладчык Бібліі Францішак Скарына  
  • № 37а —
 
Фасад будынка Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу, 1930-я
  • № 39 (Энгельса № 14) — жылы будынак (канец XIX ст.; 1930-я гады; 1950-я гады), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[7]. У 1860-я гады на гэтым месцы быў пабудаваны будынак Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу, галоўным прызначэннем якого было вядзенне радаводных кніг і выдача пасведчанняў аб дваранстве. З 1864 года ў канцэртнай зале дваранскага сходу праходзілі тэатральныя прадстаўленні, а ў 1894 годзе — выстаўка садоўніцтва, агародніцтва і кветкаводства.
 
Будынак Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу з боку Петрапаўлаўскай вул. (Энгельса)
 
Скрыжаванне вуліц Падгорнай і Петрапаўлаўскай. Злева — Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу, справа — гарадскі тэатр

У 1917 годзе з-за таго, што Першы Усебеларускі з’езд, які праходзіў у гарадскім тэатры, зацягнуўся, узніклі праблемы з гараджанамі, якія адстойвалі сваё права на вольны час. Была прынята пастанова:

  Усебеларускі з'езд пастанавіў дом былога Мінскага Дваранскага Дэпутацкага сходу з усімі надворнымі пабудовамі, прыбудовамі, рухомым і нерухомым інвентаром з гэтага часу абвясціць нацыянальнай уласнасцю Беларускага народа. Прэзідыуму даручана прыняць меры да вызвалення дома для займання таго з'ездам.  

У 192030-я гады тут размяшчаўся Дом камуністычнага выхавання імя К. Маркса. На літаратурных вечарах, які праходзілі ў ім бывалі Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны і інш. Падчас вайны будынак быў зруйнаваны. У сучасным будынку ў 196090-х на першым паверсе размяшчаўся магазін «Саюздрук». У 1990 годзе ўладкаваны ўваход у метро на станцыю «Купалаўская»[19][20].

  • № 43 — Крытыя тэнісныя корты.
  • № 45 (Янкі Купалы № 15) — будынак (канец XIX ст.; 1930-я гады; 1950-я гады), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[7].

Па цотным баку

правіць

Да рэвалюцыі квартал ад вуліцы Валадарскага да вуліцы Камсамольскай меў № 132. На вул. Падгорную выходзілі ўчасткі № 11-17.

На ўчастку № 11 стаялі драўляныя і адзін каменны аднапавярховы дамы з жылымі памяшканнямі, крамай бляхара, тытунёвай крамай, а за ім размяшчаўся сад. На ўчастку № 12 размяшчаліся драўляны і каменны жылыя дамы, драўляная фруктовая крама, сад займаў таксама значную частку ўчастку. На ўчастку № 13 на вуліцу выходзіў аднапавярховы драўляны дом, за якім знаходзіліся каменны двухпавярховы і драўляны аднапавярховы жылыя хаты і сад. На ўчастку № 14 комплекс будынкаў (1903—1907), якія належалі аддзяленню Дзяржаўнага банка: будынак банка, жылы флігель, гаспадарчыя пабудовы, плот з брамай. На ўчастку да рэвалюцыі № 15 знаходзіліся жылы драўляны аднапавярховы дом і драўляная павець. На ўчастку № 16 — драўляны аднапавярховы яўрэйскі малітоўны дом і драўляная павець. На ўчастку № 17 быў размешчаны змяшаны двухпавярховы дом з боку вул. Падгорнай і каменны двухпавярховы дом з боку Багадзельнай, унутры ўчастку знаходзіліся драўляны аднапавярховы дом і дзве драўляныя павеці[21].

 
Аўтаматычная тэлефонная станцыя, 1934
  Школа носіць імя народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР ВІТАЛЯ КАНСТАНЦІНАВІЧА ЦВІРКІ  
  • № 8а —
 
Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках

У тым жа годзе ў палацы прайшоў чэмпіянат СССР па шахматах (1-я ліга), у 1986 годзе адбыўся міжнародны шахматны турнір і паўфінальны матч прэтэндэнтаў на званне чэмпіёна свету паміж Р. Ваганянам і А. Сакаловым. У 1987 годзе прайшоў фінал чэмпіянату СССР і міжнародны жаночы турнір, у 1988 годзе кубак СССР па шахматах. Акрамя таго, тут праходзілі ўсе чэмпіянаты Беларусі, чэмпіянаты спартыўных таварыстваў, горада Мінска, матчавыя сустрэчы. Праводзіцца мноства спаборніцтваў па шашках. Так у лістападзе 1986 года тут адбыўся фінальны матч на званне чэмпіёнкі свету па міжнародных шашках сярод жанчын паміж А. Альтшуль і З. Садоўскай. У 1987 годзе Палац прыняў удзельніц чэмпіянату свету па міжнародных шашках[24].

 
Карла Маркса № 12, аддзяленне Дзяржаўнага банка Расіі, пачатак XX ст.
 
Карла Маркса № 12, Цэнтральны Камітэт Камуністычнай партыі Беларусі, 1939
  • № 12 — будынак Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Рэспублікі Беларусь (19031907)[21], гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[7]. На 1-м паверсе раней размяшчаліся вартавое памяшканне, кватэры кіраўніка і служачых банка, а на другім — Мінскае аддзяленне Дзяржаўнага банка[9]. Пасля рэвалюцыі ў будынку знаходзіўся Цэнтральны Камітэт Камуністычнай партыі Беларусі (19201930-я) і ЛКСМБ, народны камісарыят фінансаў БССР, рэдакцыя часопіса «Работніца і сялянка», выканкам гарсавета (з 1933) і іншыя дзяржаўныя ўстановы. У ходзе рэканструкцыі 1934 года быў надбудаваны 3-ці паверх. З у будынку размяшчаўся Дзяржаўны музей БССР[21][25].
 
Будынак № 12а
  • № 12а — будынак (другая палова XIX ст.), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[7].
  • № 14 — будынак «Белэнерга» (19501952 гады, арх. Р. Гегарт, Я. Шапіра), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[7].

Ад Камсамольскай да Леніна

правіць
  • № 16 (Камсамольская № 31) — будынак (канец XIX ст.; 193638 гады, арх. А. Дзянісаў; 1950-я гады), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[7]. У будынку размяшчаўся Наркамлес БССР. У адпаведнасці з праектам 1945 года ў першапачатковае архітэктурнае рашэнне былі ўнесены значныя змены[26].
  • № 18 — будынак (1950-я гады), гісторыка-культурная каштоўнасць[27]. У 1904 годзе ў гэтым будынку пачалі працаваць хіміка-бактэрыялагічны кабінет і лабараторыя доктара В. М. Камоцкага. У лабараторыі неаднаразова рабіліся аналізы рачной і вадаправоднай вады[26].
  • № 18а —
  • № 20 — дом Стравінскага[9] (другая палова XIX ст.; 1950-я гады), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[7]. У 1886 годзе тут заснавана народніцкая арцель металістаў, якая дзейнічала па прынцыпе камуны. Вяла рэвалюцыйную дзейнасць, завошта падвяргалася пастаянным пераследам паліцыі і, праіснаваўшы каля паўгода, закрылася[26].
  • № 22 — будынак (першая палова XX ст.; 19401950-я гады, арх. А. Брэгман[26]), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[7]. Збудавана як інтэрнат партшколы пры ЦК ВКП(б)Б[26].
  • № 22а — інтэрнат Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (1980, архітэктар А. Канстанціновіч)[28].
  • № 24 — будынак (пачатак XX ст.; 1950-я гады), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[7].
  • № 26 — будынак (другая палова ХІХ ст. або 1902[26]; 1932[26]; 1950-я гады), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[7].
  • № 28 (Леніна № 18) — будынак (канец XIX ст.; 1930-я гады; 19491951, арх. А. Брэгман[26]), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[7]. Пасля вайны выкарыстоўваўся як жылы дом з авіяцыйнымі касамі і міжгародным тэлефонам на першым паверсе[29].
 
Карла Маркса № 30

Ад Леніна да Энгельса

правіць
 
Карла Маркса № 30
У жніўні-верасні 1920 года тут спыняўся Фелікс Дзяржынскі, які займаўся ўмацаваннем працы Мінскага губчака і асобага аддзела Чырвонай Арміі. Тут таксама жылі вядомыя дзяржаўныя дзеячы А. Чарвякоў, М. Галадзед, П. Панамарэнка, К. Мазураў, вучоныя М. Нікольскі, М. Мацэпура, пісьменнік Цішка Гартны. У гэтым доме знаходзіцца Дзяржаўны літаратурны музей Петруся Броўкі, дзе народны паэт Беларусі, акадэмік, ганаровы грамадзянін Мінска жыў i працаваў з 1951 па 1980 год[32][33].

Ад Энгельса да Чырвонаармейскай

правіць
У 1980-я гады поруч яго былі ўсталяваны бюсты К. Маркса і Леніна працы вядомага беларускага скульпатара З. Азгура, якія раптоўна зніклі напачатку 90-х. Пасля атрымання Беларуссю незалежнасці ў будынку размяшчаецца Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[35].
Падгорная № 44 — дом Чапскага. У будынку з 1895 года дзейнічала Мінскае гарадское крэдытнае таварыства, маючы 50 тысяч рублёў статутнага капіталу, вылучанага таварыству гарадской думай. Выдавала доўгатэрміновыя пазыкі пад заклад гарадскіх будынкаў і земляў на тэрмін ад 20 гадоў 11 месяцаў да 37 гадоў 6 месяцаў, што ў пэўнай ступені стымулявала гарадское будаўніцтва[35].
Падгорная № 46 (Скобелеўская № 2) — палац Чапскага (былы дом Гаўсмана; 1857, арх. К. Хршчановіч). У будынку размяшчаўся Гарадскі клуб з бібліятэкай і залай для канцэртаў і баляў. У самым вялікім з зал праводзіліся канцэрты, ставіліся спектаклі, прыбіраліся гарадскія навагоднія елкі. Тутака ж размяшчаўся Грамадскі збор. З’яўляючыся органам губернскага дваранства, яно абараняла інтарэсы і прывілеі нашчадкавых дваран. Мела права абіраць губернскага маршалка дваранства, членаў дваранскага дэпутацкага сходу, засядацеляў у дваранскую апеку, ганаровых апекуноў гімназій і прагімназій і г.д. У зале грамадскага сходу ладзіліся канцэрты, тэатральныя пастаноўкі. Тут пачынала сваю працу Мінскае таварыства прыгожых мастацтваў (1898—1899)[35].
Палац был зруйнаваны, відавочна, у канцы 30-х для ўзвядзення будынка Цэнтральнага Камітэта КПБ, будаўніцтва якога распачалося ў 1939 годзе[35].

Ад Чырвонаармейскай да Я. Купалы

правіць

Першапачаткова ўся забудова квартала была драўлянай і выконвала жылую функцыю, толькі ў 1920-я гады пачалося новае капітальнае будаўніцтва[36].

 
Карла Маркса № 40

Паркі і скверы

правіць

Міхайлаўскі сквер

правіць

Бульвар на вуліцы Камсамольскай

правіць
 
Бульвар на вуліцы Камсамольскай

Бульвар на вуліцы Камсамольскай быў прадугледжаны генпланам Мінска, прынятым у 1946 годзе. У далейшым у распрацоўцы праектаў «Рэканструкцыя і аднаўленне Савецкай вуліцы», «Добраўпарадкаванне вуліцы Камсамольскай», «Рэканструкцыя і аднаўленне Камсамольскай вуліцы», «Праект прывязкі тыпавой агароджы пры вуліцы Камсамольскай» прымалі ўдзел архітэктары Н. Трахтэнберг, Г. Парсаданаў, В. Талмачоў, Р. Абразцова, А. Косціч, Н. Нікора[7]. Сам бульвар быў створаны ў 194849 гадах. Даўжыня бульвара была ўстаноўлена ў 250—300 м, шырыня ў 15-18 м. Па абодва бакі бульвара ўладкованы праезды з асфальтавым пакрыццём і тратуары 6-метровай шырыні. Зроблены пасадкі акультываваных ліп ва ўзросце ад 30 да 40 гадоў.

Ад праезнай часткі бульвар быў аддзелены гранітным бортам і мастацкай металічнай рашоткай. Паміж дрэвамі і рашоткай праходзіць паласа хмызняка, у цэнтры ідзе 3-метровая дарожка, па абодва бакі якой размешчаны палосы кветнікаў. Лаўкі і ўрны размешчаны з невялікімі інтэрваламі ў «кішэнях» кветнікавых палос[40].

Бульвар на вуліцы Леніна

правіць
 
Бульвар па вул. Леніна

Падчас Вялікай Айчыннай вайны забудова ў гэтай частцы горада моцна пацярпела. На фотаздымку, зробленым у 1944 г., відаць, што на вуліцы Леніна ад праспекта да плошчы Свабоды ад многіх будынкаў засталіся толькі руіны.

Бульвар на вуліцы Леніна ад вул. Інтэрнацыянальнай да вул. К. Маркса быў зроблены на аснове Генеральнага плана горада Мінска 1946 года. Аўтарамі агульнага вырашэння былі арх. Н. Трахтэнберг і Г. Парсаданаў, аўтар праекта азелянення вуліцы Леніна арх. М. Андросаў; аўтар рашоткі агароджы бульвара — арх. Шміт; у 1949 г. архітэктарам Р. Абразцовай быў зроблены праект добраўпарадкавання бульвара. Да 1952 года рэканструкцыя вуліцы Леніна скончана, вуліца была пашырана амаль у два разы адносна першапачатковай шырыні, быў зроблены бульвар[7]. У 2002 годзе ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь[41]. 3 ліпеня 2003 была скончана рэканструкцыя бульвара (А. Сардараў). Былі створаны два невялікіх фантана са скульптурамі, заменены старыя і хворыя дрэвы ліпавай алея, а таксама асфальт на ўзорыстую плітку[42].

Аляксандраўскі сквер

правіць
 
«Хлопчык з лебедзем» (фантан выключаны)

Сквер быў закладзены ў 1836 годзе на месцы Новага рынку па ініцыятыве гарадскога галавы Леапольда Дельпаца. Сваю назву сквер атрымаў у гонар Аляксандра Неўскага (аднайменная капліца з 1869 года да 1930-х знаходзілася на месцы сучаснага ўваходу ў сквер каля перасячэння вуліцы Энгельса і праспекта Незалежнасці). Фантан «Хлопчык з лебедзем» быў пабудаваны ў 1874 годзе. У 1890 годзе ў паўднёвай частцы сквера адкрыўся тэатр (сёння — Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы).

Цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага

правіць
 
Помнік З. А. Карнееву
 
Галоўны ўваход у парк

Парк заснаваны ў 1805 г. першым губернатарам Мінска Карнеевым З. А. і першапачаткова зваўся як Губернатарскі сад[43], у гонар заснавальніка парку. Парк з’яўляўся першым грамадскім месцам адпачынку ў Беларусі.

У канцы XIX стагоддзя ў парку з’явіўся першы стадыён з велатрэкам, пляцоўкі для лаўн-тэніса, кракета, кегельбана.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года і ўтварэння БССР парк атрымлівае назву ў духу таго часу — «Прафінтэрн». І з 1936 г. за паркам замацоўваецца назва — «парк імя Максіма Горкага», як даніна новай традыцыі назваць паркі культуры і адпачынку ў найбуйнейшых гарадах СССР імем гэтага вялікага пралетарскага пісьменніка.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны, жылыя кварталы, якія знаходзіліся каля Свіслачы, былі разбураны, і з’явілася магчымасць пашырыць тэрыторыю парку. Паваенная рэканструкцыя парку ажыцяўлялася па праекце архітэктара І. Рудэнка.

У 1960 парк цалкам становіцца дзіцячым і за ім замацоўваецца яго сённяшняя назва: «Цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага». Распрацаваны новы генеральны план парку архітэктарамі: Л. Усава, У. Вараксін, В. Герашчанка.

Помнікі, мемарыяльныя дошкі і памятныя знакі

правіць

Помнікі

правіць

Мемарыяльныя дошкі

правіць

Нефармальная тапаніміка вуліцы

правіць

У сталінскія часы вуліца ўваходзіла ў нефармальны "Квартал чатырох святых": чатырохвугольнік, які стваралі вуліцы Маркса, Энгельса і Леніна і праспект Сталіна (Незалежнасці). Пасля распаду СССР вуліца мела нефармальную назву "Карла-Марла", а блогерка Оh_valeriee1 назвала яе ў сваім відэа "мінскімі патрыкамі" (па аналогіі з Патрыяршымі прудамі Масквы).

Крыніцы

правіць
  1. Даведнік вуліц па г.Мінску на 28.03.2012.
  2. Переименования улиц Минска(недаступная спасылка)
  3. а б в г д В МИНСКЕ БУДЕТ СВОЙ АРБАТ «Вечерний Минск»
  4. Улица Карла Маркса
  5. В поисках утраченного(недаступная спасылка) «СБ-Беларусь Сегодня»
  6. а б в г д е ё ж Карла Маркса (Подгорная) от Свердлова (Коломенской) до Володарского (Серпуховской) Архівавана 5 сакавіка 2016.
  7. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак склад. В.Я. Абламскі, І.М. Чарняўскі, Ю.А. Барысюк. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  8. а б в г д е ё ж Карла Маркса (Подгорная) от Володарского (Серпуховской) до Комсомольской (Богадельной) Архівавана 5 сакавіка 2016.
  9. а б в г д Мінск // Глобус Беларусі
  10. Пашпарт дома(недаступная спасылка)
  11. Пашпарт дома(недаступная спасылка)
  12. В поисках утраченного(недаступная спасылка)
  13. Минская Высшая партийная школа Архівавана 4 сакавіка 2016. ЭКОНОМИКА.BY
  14. А.С. Шамрук. Архітэктура Беларусі XX-пачатку ХXI ст.: эвалюцыя стыляў і мастацкіх канцэпцый = Архитектура Беларуси XX-начала ХXI в.: эволюция стилей и художественных концепций. — Мн.: Белорус. Наука, 2007. — 335 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-08-0868-4.
  15. а б в Война и мир в нашем доме(недаступная спасылка)
  16. Мінск незнаемы 1920—1940 Архівавана 4 Сакавік 2016. Ілья Куркоў
  17. Сорочкин Владимир Львович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  18. Фотаздымак дошкі(недаступная спасылка)
  19. 7 фактов о Всебеларуском съезде(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 26 лістапада 2011.
  20. Улица Энгельса Архівавана 23 студзеня 2013. (руск.)
  21. а б в г д е ё Улица Лошицкая — Базарная — Подгорная — Карла Маркса Архитектура и строительство
  22. Застывшая музыка зодчего Якушко(недаступная спасылка) (руск.)
  23. Дошка на доме № 8
  24. а б Учреждение «Республиканский центр олимпийской подготовки по шахматам и шашкам» Архівавана 27 Кастрычнік 2013.
  25. Гісторыя музея(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2011. Праверана 21 лістапада 2011.
  26. а б в г д е ё ж Карла Маркса (Подгорная) от Комсомольской (Богадельной) до Ленина (Губернаторской) Архівавана 5 сакавіка 2016.
  27. Новыя «каштоўнасці» ў Менску
  28. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  29. Минск архитектора Брегмана
  30. Прогулки по старому городу. Шопинг в Минске сто лет назад. Пиво, кондитерские изделия и музыка Архівавана 4 лютага 2014.
  31. Улица Ленина Архівавана 23 студзеня 2013.
  32. Построили Гай и Гайдукевич
  33. Літаратурны музей Петруся Броўкі(недаступная спасылка) Museum.by
  34. Особняк Виктора Янчевского Архівавана 24 лістапада 2012.
  35. а б в г Карла Маркса (Подгорная) от Энгельса (Петропавловской) до Красноармейской (Скобелевской) Архівавана 4 Сакавік 2016.
  36. а б в г Ад Чырвонаармейскай (Скобелеўскай) да Я. Купалы (Паліцэйскай). Цотны бок Архівавана 4 сакавіка 2016.
  37. Юрий Шпит — зодчий, ученый, педагог
  38. Фотаздымак дошкі І. Р. Новікаву(недаступная спасылка)
  39. Память академика Игнатенко увековечили в столице Архівавана 5 сакавіка 2016.
  40. ПРАКТИКА СОВЕТСКОГО ГРАДОСТРОИТЕЛЬСТВА МИНСК
  41. До 1930 в Минске не было ни одного городского бульвара Архівавана 14 Чэрвень 2010.
  42. Бульвар на улице Ленина в Минске будет реконструирован Архівавана 5 Сакавік 2016.
  43. У Мінску ёсць дуб, якому больш 400 гадоў Архівавана 12 кастрычніка 2014.

Спасылкі

правіць