Вуліца Леаніда Бяды (Мінск)
Вуліца Леаніда Бяды — новая вуліца ў Савецкім раёне Мінска. Названа ў гонар Леаніда Ігнатавіча Бяды (1920—1976), легендарнага лётчыка, двойчы Героя Савецкага Саюза, удзельніка вызвалення Беларусі і штурму Усходняй Прусіі, камандуючага авіяцыяй Беларускай ваеннай акругі, дэпутата Вярхоўнага Савета БССР, члена ЦК КПБ.
Вуліца Леаніда Бяды Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Савецкі раён |
Аўтобусныя маршруты | 24, 44, 91, 136 |
Назва ў гонар | Леаніда Ігнатавіча Бяды |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Леаніда Бяды бярэ пачатак ад скрыжавання з вуліцамі Сурганава і Куйбышава і заканчваеццца скрыжаваннем з вуліцай Корш-Сабліна і Усходнім завулкам. Перасякаецца з вуліцамі Усходняй, Някрасава і Камароўскім кальцом.
На вуліцы жыў Уладзімір Мулявін — заснавальнік і мастацкі кіраўнік беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры» (мемарыяльная дошка на доме 13)[1]
Цікавыя факты
правіцьУ ноч на 11 жніўня 2020 падчас пратэстаў ля ўніверсама «Рыга» на скрыжаванні вуліц Сурганава і Бяды былі спробы пабудаваць барыкады і абараняць іх ад АМАПа. У выніку барыкады былі разбураны вадамётамі, а некаторыя пратэстуючыя і жыхары навакольных дамоў і інтэрнатаў пацярпелі ад гумавых куляў і светлашумавых гранат.
Зноскі
- ↑ Да 75-годдзя народнага артыста Беларусі і СССР Уладзіміра Мулявіна Архівавана 14 красавіка 2016.