Вуліца Леванеўскага (Брэст)
Вуліца Леванеўскага (руск.: улица Леваневского) — вуліца ў Ленінскім раёне Брэста, у гістарычным цэнтры горада.
Леванеўскага Брэст | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Горад | Брэст |
Раён | Ленінскі раён |
Працягласць | 500 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЗабудова вуліцы пачалася пасля Першай сусветнай вайны, калі былі зняты абмежаванні на будаўніцтва паміж крэпасцю і Кобрынскім фарштатам. У часы Польскай Рэспублікі — Успольна, Пулаўскага (1921—1939 гг.). У гэты ж час пачаў узводзіцца жылы пасёлак для польскіх чыноўнікаў у межах сучасных вуліц Леніна, Леванеўскага, Міцкевіча, Вароўскага і інш. Працы ўзначальваў архітэктар Юліян Лісецкі, які прапанаваў архітэктурна-планіровачнае рашэнне ўсяго новага раёна, размешчанага на паўднёвы захад ад сучаснай вуліцы Леніна. У яго аснову была пакладзена папулярная ў тыя гады канцэпцыя горада-саду. На цяперашнюю вуліцу Леніна павінны былі выходзіць асноўныя адміністрацыйныя будынкі, а за імі размяшчаўся жылы пасёлак, які меркавалася падзяліць на дзве часткі — «Калонію імя першага прэзідэнта Польшчы Нарутовіча», дзе размяшчаліся хаты для найбольш важных чыноўнікаў, і «Калонію Тартак» (першапачаткова на гэтым месцы знаходзіўся лесапільны завод, цяпер вуліцы Вароўскага і Веры Харужай). Дзве гэтыя калоніі аддзяляліся адзін ад аднаго зялёнай зонай (цяпер гэту тэрыторыю займае абласны спартыўны комплекс «Брэсцкі»). Галоўным грамадскім збудаваннем з’яўляўся будынак казіно (вул. Леванеўскага, 7)[1].
У 1939 годзе перайменавана ў гонар савецкага лётчыка і Героя Савецкага Саюза Сігізмунда Леванеўскага. У 1941—1944 гадах, у час нямецка-фашысцкай акупацыі — Камендантштрасэ (ням.: Каменданцкая)[1].
Размяшчэнне
правіцьАрыентавана з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. З'яўляецца працягам вуліцы Міцкевіча, пачынаецца ад вуліцы Леніна, з паўднёвага ўсходу прымыкаюць вуліцы Камуністычная, Крупскай, Чапаева, завяршаецца тупіком каля парку культуры і адпачынку імя 1 Мая. Даўжыня вуліцы складае каля 500 м.
Забудова
правіцьНяцотны бок
правіць- № 1 — будынак судоў Ленінскага і Маскоўскага раёнаў Брэста — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 3 — Музей гісторыі горада Брэста — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 5 — будынак (1922-1924) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 7 — офіс футбольнага клуба «Дынама-Брэст» — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 9 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 11 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 13 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 17 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
Цотны бок
правіць- Упраўленне КДБ па Брэсцкай вобласці
- № 6 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 12 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Леванеўскага (Брэст)