Вуліца Леніна (Кобрын)
Вуліца Леніна (руск.: улица Ленина) — адна з галоўных вуліц Кобрына. Праходзіць ад плошчы Леніна да паўночна-ўсходняй граніцы горада.
Вуліца Леніна Кобрын | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Працягласць | 3,5 км |
Ранейшыя назвы | Бабруйская, Пілсудскага |
![]() |
Гісторыя
правіцьПершапачаткова вуліца называлася Бабруйскай, па горадзе Бабруйска. Вуліца ўзнікла пры пракладцы ў сярэдзіне XIX стагоддзя (скончана ў 1846 годзе) шаша Масква-Варшава. У польскі перыяд да 1939 года называлася вуліцай Пілсудскага, у гонар польскага ваеннага і палітычнага дзеяч. З уключэннем Кобрына ў склад БССР стала называцца вуліцай Леніна[1]. Пачатак вуліцы, ад плошчы Леніна да плошчы Свабоды, быў, як і сама плошча Леніна, пабудаваны толькі ў 1950-я гады. Сучасны мост цераз Мухавец таксама пабудаваны пасля вайны, старыя драўляныя масты на гэтым месцы гарэлі ў час войнаў у 1915, 1939 і 1944 гадах[2].
Апісанне
правіцьАрыентавана за паўднёвага захаду на паўночны усход. Пачынаецца ад плошчы Леніна як працяг вуліцы Пушкіна, перасякае Савецкую вуліцу, далей да яе з усходу прымыкае плошча Свабоды, а з захаду — вуліцы Матросава і 17 верасня, праходзіць па мосце цераз Мухавец, за ракой да яе прымыкаюць з захаду вуліцы Пралетарская і Прывакзальная, а таксама драбнейшых вуліц і завулкаў. Вуліца сканчаецца на граніцы горада, пераходзячы ў аўтадарогу Р2. Нумарацыя дамоў — ад плошчы Леніна.
Забудова
правіцьНяцотны бок
правіць- № 15 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000383
- № 17 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000383
- № 19 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000383
- № 21 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000383
- № 23 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000383
- № 25 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000383
- № 27 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000383
- № 29 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000383
- № 33 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000383
- № 35 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000383
- № 37 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000383
- № 41 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000383
- № 43 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000383
- № 49 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000383
- № 57 — (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000719
- № 73 — (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000719
- № 77 — (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000719
Цотны бок
правіць- № 6 (інвентарныя нумары 12805, 12806, 12807, 12808, 12812, 12813) — гандлёвыя рады (ярэдзіна XIX стагоддзя, перабудаваны ў 1920-я гг.) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000383
- № 10 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000383
- № 12 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000383
- № 14 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000383
- № 18 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000383
- № 18 — Сабор Аляксандра Неўскага (1864—1868) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000392
- № 20 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000383
- № 26 — (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000719
- № 28 — (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000719
- № 30 — (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000719
- № 32 — (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000719
- № 36 — (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000719
- № 40 — (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000719
- № 42 — (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000719
Зноскі
- ↑ А. М. Мартынаў. Вуліцы і плошчы Кобрына: гісторыя і сучаснасць . Турыстычны Кобрын. Праверана 25 красавіка 2019.
- ↑ Мартынаў А. М.. Вуліца, якаючы носіць імя Леніна . Турыстычны Кобрын. Праверана 26 красавіка 2019.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Леніна (Кобрын)
- Гістарычны цэнтр: вуліца Леніна . Турыстычны Кобрын. Праверана 25 красавіка 2019.