Вуліца Леніна (Мінск)

вуліца ў Мінску, Беларусь

Вуліца Леніна, ранейшыя назвы Лошыцкая, Францысканская, Губернатарская, Карла Маркса, Ленінская — магістральная вуліца ў Ленінскім і Цэнтральным раёнах Мінска ад плошчы Свабоды да вуліцы Аранскай. Названая ў гонар Уладзіміра Леніна.

Вуліца Леніна
Мінск
Фатаграфія
Вуліца Леніна ўзімку
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Ленінскі раён
Цэнтральны раён
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Minsk Metro Second Line logo.svg Першамайская
Minsk Metro Second Line logo.svg Купалаўская
Minsk Metro First Line logo.svg Кастрычніцкая
Аўтобусныя маршруты 1, 69, 127
Назва ў гонар Уладзіміра Леніна
Помнікі
Установы культуры Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Commons-logo.svg Вуліца Леніна на Вікісховішчы

На вуліцы размяшчаецца Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (№ 20), міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь (№ 19), 3-я гарадская клінічная бальніца імя Клумава (№ 30-32).

Агульныя звесткіПравіць

 
Вуліца Губернатарская, 1910

Раней называлася Лошыцкай (да XVIII ст.) Францысканскай (XVIII—XIX ст.), Губернатарскай (XIX ст. — 1919), Карла Маркса (1919—1922), Ленінскай (1922—1945), з 1945 — Леніна[1]. Працягласць каля 2,5 км раней працягласць складала 950 метраў (да вуліцы Ульянаўскай). Нумарацыя дамоў — ад Плошчы Свабоды. Забудоўвалася з XVI стагоддзя, але практычна ўсе сучасныя будынкі — першых паваенных гадоў[1]. У 1948—1950 гадах у цэнтральнай частцы вуліцы ўладкаваны бульвар[1].

Праходзіць ад плошчы Свабоды як працяг праспекта Пераможцаў на паўднёвы ўсход. Перасякае Рэвалюцыйную і Інтэрнацыянальную вуліцы на плошчы Свабоды, затым — праспект Незалежнасці, вуліцу Карла Маркса, вуліцу Кірава, вуліцу Ульянаўскую, вуліцу Смаленскую, і заканчваецца развязкай з Партызанскім праспектам і вуліцай Аранскай. Працяг — вуліца Трасцянецкая.

На розных участках вуліца мае ад адной да трох палос у кожны бок. Да 1980-х гадоў вуліца завяршалася скрыжаваннем з вуліцай Ульянаўскай[1], пасля быў пабудаваны мост праз Свіслач і працяг вуліцы, што дазволіла звязаць цэнтр горада з Партызанскім праспектам. Да пачатку 2000-х у канцы вуліцы дзейнічалі аднаўзроўневы чыгуначны пераезд з ажыўленым Аршанскім (Маскоўскім) кірункам беларускай чыгункі і скрыжаванне з Партызанскім праспектам. У наш час пабудаваны чыгуначны мост і двухузроўневая аўтамабільная развязка.

 
Перспектыва вуліцы ў бок плошчы Свабоды

Забудова вуліцы паваенная, за выключэннем карпусоў 3-й гарадской бальніцы. Дамы 4, 5, 6 і 8 пабудаваныя ў 1952—1956 гадах (архітэктар Г. Заборскі), дом 18 у 1949—1951 гадах (архітэктары А. Брэгман, М. Драздоў, Г. Заборскі, У. Кароль, У. Вараксін)[2].

БульварПравіць

 
Бульвар па вуліцы Леніна

Бульвар на вуліцы Леніна ад вуліцы Інтэрнацыянальнай да вуліцы Карла Маркса быў зроблены на аснове Генеральнага плана горада Мінска 1946 года. Аўтарамі агульнага вырашэння былі архітэктары Н. Трахтэнберг і Г. Парсаданаў, аўтар праекта азелянення вуліцы Леніна архітэктар М. Андросаў; аўтар рашоткі агароджы бульвара — архітэктар Шміт; у 1949 годзе архітэктаркай Р. Абразцовай быў зроблены праект добраўпарадкавання бульвара. Да 1952 года рэканструкцыя вуліцы Леніна скончана, вуліца была пашырана амаль у два разы адносна першапачатковай шырыні, быў зроблены бульвар[3]. У 2002 годзе ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь[4]. 3 ліпеня 2003 была скончана рэканструкцыя бульвара (А. Сардараў). Былі створаны два невялікія фантаны са скульптурамі, заменены старыя і хворыя дрэвы ліпавай алеі, а таксама асфальт на ўзорыстую плітку[5].

У маі 2010 года на рагу з вуліцай Карла Маркса пастаўлены помнік Анры Дзюнану, заснавальніку Чырвонага Крыжа.

Гістарычная забудоваПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  • Ленина улица // Минск: Энциклопедический справочник / Ред. кол.: И. П. Шамякин, И. И. Антонович, Г. Г. Бартошевич и др. — Изд. 2-е, доп. и перераб. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1983. — С. 214—215.
  • Шамрук А. С. Архитектура Беларуси XX — начала XXI века. — Минск: Белорусская наука, 2007.
  • Шпилевский П. М. Путешествие по Полесью и белорусскому краю. Мн., 1992.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.

СпасылкіПравіць