Ленінградская вуліца (Віцебск)

Ленінградская вуліца (да 1973 года — Гарадоцкая шаша) — вуліца ў паўночна-заходняй частцы горада Віцебска ў Чыгуначным раёне. Самая доўгая вуліца горада (больш за 7300 м). Пачынаецца ад вуліцы Касманаўтаў і заканчваецца на ўскраіне горада.

Ленінградская вуліца
Віцебск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Горад Віцебск
Працягласць
  • 7 300 м

Гісторыя правіць

Вуліца пачала фарміравацца ў XVIII стагоддзі. У 1785 годзе на вуліцы пабудаваны каменны Касцёл святой Варвары. Сучасны будынак пабудаваны ў 1885 годзе. На карце сярэдзіны XIX стагоддзя ля касцёла і бліжэй да пачатку шашы знаходзіліся вялікія могілкі. У сярэдзіне XX стагоддзя на месцы Мікалаеўскіх могілак пабудавалі АТП-4 (пачатак працы 1955 год) і ПМК № 3 ААТ «Белсельэлектрасеткабуд»

У паслярэвалюцыйны час Полацкі рынак быў перанесены з Полацкай плошчы ў пачатак Гарадоцкай шашы і вуліцы Полацкай, дзе знаходзіцца па сённяшні дзень. У суседнім з касцёлам будынку школы № 27 (Гарадоцкая шаша, 103) у вайну размяшчаліся нямецкія ваенныя, у прыватнасці, антыфашыст Карл Шрадэр.

Літаратура правіць

  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз.