Маладзёжная вуліца (Наваполацк)

Маладзёжная вуліца (трансліт.: Maladziožnaja vulica, руск.: Молодежная улица) — галоўная вуліца горада Наваполацка. Самая працяглая вуліца ў горадзе: яе працягласць ад скрыжавання з вуліцай Слабадской у раёне бальніцы да мяжы горада ў бок вёскі Экімань складае каля 8,9 км.

Маладзёжная вуліца
Наваполацк
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Наваполацк
Працягласць 8900 м
Паштовы індэкс 211440
Нумары тэлефонаў +375214
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя назвы правіць

У 1960 годзе новая вуліца рашэннем пасялковага савета была названа вуліцай Зялёнай. Пазней яна была перайменавана ў Маладзёжную — у гонар моладзі, якая будавала горад і самую вуліцу. На 2009 год на вуліцы 214 будынкаў, працягласць — амаль 5 кіламетраў.

Помнікі на вуліцы Маладзёжнай правіць

Помнікі

  • Першая палатка: З гэтага месца пачалося будаўніцтва горада.
  • Помнік Пушкіну: Знаходзіцца каля бібліятэкі імя Пушкіна.
  • Помнік воінам-інтэрнацыяналістам, помнік-гармата і г. д.
  • 5 чэрвеня 2013 каля дзіцячай школы мастацтваў па вуліцы Маладзёжнай усталявалі бюст Івану Хруцкаму. Помнік з’яўляецца дакладнай копіяй бюста, усталяванага на магіле Хруцкага ў вёсцы Захарнічы, што недалёка ад Полацка. Мемарыяльны знак з палімербетона выканаў віцебскі скульптар Аляксандр Гвоздзікаў. Бюст жывапісца стаў падарункам да 55-годдзя Наваполацка ад яго вядомага жыхара, спартсмена Вадзіма Дзевятоўскага[1].

Забудова правіць

  • Школа № 1
  • гарсавет і гарвыканкам
  • № 45А — крама «Кветкі» (архітэктар А. Машуцін)[2].
 
Будынкі падатковай інспекцыі горада і інтэрната № 2 ПДУ («Бастылія»).
  • № 49/1 — Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
  • № 49Б — інтэрнат № 2 Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, празваны «Бастыліяй».
  • № 49/2 — Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборам РБ па г. Наваполацк.
  • № 107 — гімназія № 1.
 
Кінатэатр «Мінск»

Зноскі

  1. Вадим Девятовский подарил родному городу бюст Ивана Хруцкого (руск.)
  2. а б Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Спасылкі правіць