Маршалкоўская вуліца (Варшава)
(Пасля перасылкі з Вуліца Маршалкоўская, Варшава)
Вуліца Маршалкоўская (польск.: ulica Marszałkowska) — адна з галоўных вуліц Варшавы, важная камунікацыйная артэрыя ў кірунку поўнач-поўдзень. Даўжыня 3580 м. Пралягае ад плошчы Люблінскай уніі да Банкаўскай плошчы.
Забудоўваецца з 18 ст. У 1960-1969 на ўсходнім боку вуліцы на ўчастку ад Ерусалімскіх алей да вуліцы Сьвентакшыскай пабудаваны комплекс будынкаў гандлёвага, офіснага і жыллёвага прызначэння, вядомы як Усходняя сцяна (Ściana Wschodnia).