Вуліца Маякоўскага (Санкт-Пецярбург)

Вуліца Маякоўскага (у пачатку XIX стагоддзя Сярэдні праспект, Шасцілавачная вуліца, да 1936 — Надзеждзінская вуліца) — вуліца паміж Неўскім праспектам і Кірачнай вуліцай. Назва ў гонар паэта У. У. Маякоўскага. Вядомая з 1804 года, у сучасных межах з 1876 года. Забудова канца XIX — пачатку XX стагоддзяў уключала прыватныя медыцынскія ўстановы: радзільны дом імя прафесара Снегірова (д. 5), Александрынская жаночая бальніца (цяпер Нейрахірургічны інстытут імя А. Л. Паленава), даходныя дамы і іншыя. Вуліца звязаная з жыццём і дзейнасцю І. С. Тургенева (д. 52), А. Ф. Коні (д. 3), У. В. Стасава (д. 11), Маякоўскага (д. 52/6, мемарыяльная дошка).

Вуліца Маякоўскага
Цэнтральны раён
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Працягласць
  • 1 350 ± 1 м
Назва ў гонар Уладзімір Уладзіміравіч Маякоўскі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Літаратура правіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1