Вуліца Мележа (Мінск)
Вуліца Мележа — вуліца ў Савецкім раёне Мінска. Першапачаткова называлася Турнірнай вуліцай, у 1977 годзе названа ў гонар Івана Паўлавіча Мележа (1921—1976), народнага пісьменніка Беларусі. Вуліца пачынаецца ад скрыжавання вуліц Валгаградская — Я. Коласа — Лагойскі тракт, перасякае вул. Усходнюю і ўпіраецца ў вул. Л. Бяды. Забудова вуліцы ўяўляе сабой спалучэнне жылых дамоў і шматпавярховых бізнес-центраў.
Вуліца Мележа Мінск | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Ранейшыя назвы | Турнірная вуліца |
Славутасці вуліцы МележаПравіць
- Бізнес-цэнтр «Парус» (Мележа, 1);
- НДІ «Джяржстандарт» (Мележа, 3);
- Мемарыяльная дошка падпольшчыкам, устаноўленая ў 1983 годзе на доме № 4, размешчаным на месцы, дзе ў Вялікую Айчынную вайну быў дом (былая вул. Беламорская, 146), у якім знаходзілася канспіратыўная кватэра Мінскага камуністычнага падполля. Кватэру ўтрымлівалі камуніст Іосіф Дзмітрыевіч Будаеў і Уладзімір Аляксандравіч Будай. I. Дз. Будаеў узначальваў тэрытарыяльную партыйную арганізацыю на вул. Беламорскай, адначасова ваенную работу Варашылаўскага падпольнага РК КП(б)Б. На капспіратыўнай кватэры адбываліся сустрэчы сувязных, захоўваліся боепрыпасы, медыкаменты, папера, агітацыйная літаратура, фарбы, шрыфты[1].
- Мемарыяльная дошка на доме № 4 з надпісам: «У гэтым доме жыў герой Савецкага саюза Барданаў Аляксандр Іванавіч» (з’явілася ў 2015 годзе).
Зноскі
- ↑ 237. Мемарыяльная дошка падпольшчыкам // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Фотасесія вуліцы Мележа ў Мінску // Блог Андрэя Берастоўскага
- А. Берастоўскі, У. Валожынскі. Вуліца Мележа Архівавана 17 студзеня 2021. // Минск старый и новый (фотаграфіі 2009, 2011, 2014 гг.)