Вуліца Міронава (Магілёў)

Магілёў

Вуліца Міронава — вуліца ў Ленінскім раёне Магілёва, у цэнтральнай частцы горада.

Вуліца Міронава
Магілёў
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Ленінскі раён
Працягласць км
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гістарычная назва вуліцы — Афіцэрская. Названа ў 1923 годзе перайменавана ў памяць Дзмітрыя Міронава, удзельніка ўстанаўлення савецкай улады ў Магілёўскай вобласці. Сучаснае аблічча вуліцы пачало фарміравацца ў 1930-я гады.

Працягласць 500 м ад Ленінскай да Першамайскай вуліцы. Да вуліцы прылягае бульвар У. І. Леніна.

Забудова правіць

Забудавана 5-павярховымі, пераважна жылымі дамамі. Сярод размешчаных на вуліцы будынкаў найбольшую цікавасць мае помнік архітэктуры XIX ст. — былы будынак пазямельна-сялянскага 6анка, дзе да 1988 года размяшчаліся гаркам КПБ і гаркам ЛКСМБ, станам на 2023 года тут размяшчаецца рэдакцыя абласной газеты «Магілёўская праўда» і карцінная галерэя (з 1988; у вестыбюлі будынка пастаўлена мемарыяльная дошка ў памяць журналістаў, загінулых на франтах Вялікай Айчыннай вайны). На вуліцы размешчаны таксама стадыён «Спартак».

 
Будынак тэхнапарку

Паркі і скверы правіць

На вуліцы размешчаны сквер 40-годдзя Перамогі, сквер Вілербана і безназоўны сквер перад будынкам Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя Паўла Масленікава.

Помнікі правіць

На доме № 27 пастаўлена мемарыяльная дошка Дзмітрыю Міронаву. У 1957 каля будынка абласнога мастацкага музея пастаўлены помнік У. І. Леніну (не захаваўся)[1].

31 кастрычніка 2014 года перад будынкам № 21 устаноўлена скульптура Лёвы, 100-кілаграмовая фігура ільвяня з пузікам у імянной майцы з гербам Магілёва, якое ў адной лапе трымае смартфон, а на другой сядзіць птушка. Аўтар — магілёўскі скульптар Андрэй Вараб’ёў[2][3].

Зноскі

  1. Миронова улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
  2. В Могилёве появится скульптура льва с телефоном в лапах
  3. У Магілёве з’явіўся леў, які размаўляе па мабільніку

Літаратура правіць

  • Миронова улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.

Спасылкі правіць