Вуліца Паўла Шпілеўскага (Мінск)

Вуліца Паўла Шпілеўскага — вуліца ў мікрараёне Лошыца Ленінскага раёна Мінска. Сваю назву атрымала ў 2002 годзе ў гонар беларускага этнографа, пісьменніка, публіцыста і тэатральнага крытыка Паўла Шпілеўскага.

Вуліца Паўла Шпілеўскага
Мінск
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Ленінскі
Працягласць каля 800 м
Электрычка Лошыца
Аўтобусныя маршруты 65, 124
Назва ў гонар Павел Міхайлавіч Шпілеўскі
Паштовы індэкс 220067[1]
на OpenStreetMap
на Яндэкс.Картах
на Картах Google

Размяшчэнне правіць

Пачынаецца ад скрыжавання з Ігуменскім трактам, заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Уладзіслава Сыракомлі. Таксама перасякаецца з вуліцай Язэпа Драздовіча. Ідзе паралельна вуліцам Іосіфа Гашкевіча і Каруся Каганца.

Грамадскі транспарт правіць

Па вуліцы пралягаюць аўтобусныя маршруты №65 і №124. Недалёка ад вуліцы знаходзіцца чыгуначны прыпанак «Лошыца».

Зноскі

Спасылкі правіць