Вуліца Перамогі (Гродна)
Перамогі вуліца — асноўная магістраль Гродна. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы горада ад вуліцы Гарнавых да праспекта Кляцкова. Названа ў 1946 годзе. Працягласць каля 2.000 метраў. Пачала фарміравацца ў другой палове 1940-х гадоў, калі былі пабудаваны 2-5 павярховыя дамы. Развіццё атрымала ў 1970-х гадах, калі былі пабудаваны 5-9 павярховыя дамы і ГВА «Хімвалакно», а таксама ў 1980-х гадах пасля забудовы мікрараёна Прынёманскі.
Вуліца Перамогі Гродна | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
На вуліцы змешчаны помнік архітэктуры XIX ст. — Уладзімірская царква, зачыненыя польскія і рускія могілкі, завод карданных валаў, шэраг баз і транспартных прадпрыемстваў. Па вуліцы ходзіць грамадскі транспарт: аўтобус і тралейбус.
Літаратура
правіць- Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.