Першамайская вуліца (Мінск)

(Пасля перасылкі з Вуліца Першамайская, Мінск)

Першамайская вуліца — вуліца ў Ленінскім і Партызанскім раёнах Мінска, частка другога траспартнага кольца сталіцы. Перасякае раку Свіслач.

Першамайская вуліца
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Ленінскі, Партызанскі
Працягласць
  • 1,2 ± 0,1 кіламетр
Ранейшыя назвы Вясёлая
Паштовы індэкс 220030, 220034, 220088[1]
Код вуліцы 633[2]
на Яндэкс.Картах
на Картах Google
Commons-logo.svg Першамайская вуліца на Вікісховішчы

Праходзіць паралельна праспекту Незалежнасці. Перасякае вуліцы: Чырвонаармейскую, Захарава.

Першамайская вуліца

Да вуліцы прылягаюць Цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага і сквер Сімона Балівара. Па вуліцы арганізаваны трамвайны рух. Уваходзіць у лік найдаражэйшых жылых вуліц Мінска.

ГісторыяПравіць

На карце Мінска 1858 года вуліца была ўжо пазначана і праходзіла па паўднёва-усходняй мяжы горада.[3] Гістарычная назва вуліцы — Вясёлая.[4] Недалёка ад вуліцы знаходзіліся вайсковыя казармы, склады, шпіталь. Існуе меркаванне, што сваю назву вуліца атрымала з-за вялікай колькасці піцейных дамоў і вайскоўцаў, якія вясёла бавілі тут час з жанчынамі лёгкіх паводзін.[5]

Пасля рэвалюцыі ў 1923 годзе[6] вуліца атрымала назву Першамайскай. У спадарожніку па Мінску (1930 г.)[7] і на гарадской карце 1934 года[8] вуліца ўжо пазначана з новай назвай.

У час нацысцкай акупацыі Першамайская была сярод нешматлікіх вуліцаў, якія захавалі сваю назву.[9]

У сучаснай гарадской гісторыі вуліца найбольш гучна ўзгадвалася ў 1999 годзе, калі тут на перакрыжаванні з вуліцай Пуліхава 17 кастрычніка адбылася жорсткая сутычка паміж удзельнікамі «Маршу свабоды» і міліцыяй,[10] а таксама ўвесну 2013 года, калі жыхары раёна дамагліся скасавання плана будаўніцтва на набярэжнай Свіслачы ля скрыжавання з вуліцай Пуліхава шматфункцыянальнага культурна-забаўляльнага цэнтра «Park Avenue»[11].

ЗабудоваПравіць

Забудова вуліцы незвычайная ў тым сэнсе, што дамы з няцотнымі нумарамі размешчаныя толькі на другой палове вуліцы, на адлегласці ў паўкіламетра ад яе пачатку. Таксама цікавай асаблівасцю вуліцы з'яўляецца тое, што незвычайна вялікая колькасць будынкаў на ёй пабудаваныя ў гады, якія заканчваюцца на «8».[12]

Помнікі і мемарыяльныя дошкіПравіць

Далягляды вуліцыПравіць

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць

Зноскі

  1. Паштовыя аддзяленні па вуліцы Першамайскай. Белпошта. Праверана 1 лістапада 2013.
  2. Даведнік вуліц па г.Мінску на 28.03.2012.
  3. Старая карта Мінска —1858 г.. karty.by (1 лістапада 2013).
  4. Тапанімія вуліц і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя. Беларускі калегіюм (16 жніўня 2013).
  5. Мінск пачатку 20 стагоддзя. Франты і «матылькі» начнога горада.. Tut.by (1 лістапада 2013).
  6. «Вся Белоруссия». Адресно-справочная книга и календарь на 1923 г. «Белтрестпечать». Минск. 1923 г. C. 176.
  7. Спадарожнік па Мінску 1930 г.. pravapis.org (16 жніўня 2013).
  8. План Мінска 1934 г.. karty.by (14 жніўня 2012).
  9. Карта Мінска (час акупацыі 1941-1944 г.). http://wwii-photos-maps.com+(1 лістапада 2013).
  10. Мінск, вуліца Першамайская, 18. «Марш свабоды». Радыё Свабода (18 снежня 2009). Праверана 1 лістапада 2012.
  11. .Жыхары вуліцы Пуліхава адстаялі набярэжную Свіслачы. Наша Ніва (7 мая 2013). Праверана 16 жніўня 2013.
  12. 1918 г. — дамы 2 і 4; 1948 г. — дамы 6, 6а, 8, 8а, 10; 1958 г. — дом 20; 1978 г. — дом 20/2.
  13. Час пабудовы будынкаў, на якіх размешчаныя дошкі пазначаны як 1930-я гг., але гады, пазначаныя на інфармацыйных дошках на будынках, сведчаць аб тым, што дамы (пачынаючы ад д. 6) былі пабудаваныя пасля вайны