Вуліца Платонава (Мінск)
Вуліца Платонава — вуліца ў Савецкім і Першамайскім раёнах Мінска. Названа ў гонар Барыса Платонава (1903—1967), акцёра, народнага артыста СССР, народнага артыста БССР, мастацкага кіраўніка тэатра імя Янкі Купалы. Да перайменавання ў 1967 насіла назву Высокая.
Вуліца Платонава Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Назва ў гонар | Барыс Віктаравіч Платонаў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пачынаецца ад вуліцы Казлова, а заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Акадэмічная.
Забудова
правіцьНяцотны бок
правіць- № 39 — навучальны корпус № 5 БДУІР.
- № 41 — Інстытут парашковай металургіі імя акадэміка А. У. Романа.
- № 49 — бізнес-цэнтр «Акадэмія» (2018).
Цотны бок
правіць- № 10 — адміністрацыйна-офісны будынак (архітэктары А. Красоўскі, Т. Шаўлюкевіч, Р. Завіруха, М. Іванова). Узведзены як СКТБ Мінгандлю БССР[1].
- (вуліца Петруся Броўкі, 15) — Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі.
Зноскі
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Платонава (Мінск)