Вуліца Пляханава (Мінск)
вуліца ў Мінску, Беларусь
Вуліца Пляханава — вуліца ў Ленінскім і Заводскім раёнах Мінска, названая ў гонар рэвалюцыянера-марксіста Георгія Пляханава. Вуліца пачынаецца ад Партызанскага праспекта і заканчваецца ў мікрараёне Серабранка.
Вуліца Пляханава Мінск | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён |
Ленінскі Заводскі |
Працягласць |
|
Трамвайныя маршруты | 3, 7, 9 |
Назва ў гонар | Георгія Пляханава |
![]() |
РазмяшчэннеПравіць
Пачынаецца ад транспартнай развязкі скрыжавання Партызанскага праспекта з вуліцай Даўгабродская, перасякае шэраг вуліц і праспект Ракасоўскага і даходзіць да вуліцы Якубава. Частка вуліцы ад яе пачатку да перасячэння з Сляпянскім водасховішчам захавала будынкі пасляваеннай архітэктуры: 1-а, 2-х і 3-х павярховыя жылыя дамы маласямейнага тыпу. Тэрыторыя пасля перасячэння Сляпянскага канала да канца вуліцы характарызуецца позняй савецкай і сучаснай беларускай архітэктурай з высокай шчыльнасцю шматпавярховай забудовы.
Славутасці вуліцыПравіць
- Недзяржаўны сацыяльна-эканамічны інстытут (1990-я) (дом, 18)
- Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Заводскага раёна (дом 18)
- універсам «Рублёўскі»
- № 91 — універсам «Серабранка» (дом, 91) (архітэктары Л. Мельнік, Э. Важнік)[1].
- ЗАГС Ленінскага раёна (дом 42)
- 18-я паліклініка (для дарослых) (дом 60/2)
- 7-я дзіцячая паліклініка (дом 127)
- Касцёл Яна Боска (дом 28/1)
- яслі-сад №353 для дзяцей з парушэннем зроку(1976-2021)[2][3]
Месцы адпачынкуПравіць
- узбярэжжа Сляпянскага вадасховішча
- Лошыцкі парк[4]
Зноскі
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ год занавання: 1976, год спецыялізацыі: 1979 згодна сайту установы
- ↑ На Плеханова закрывается детсад для детей с нарушением зрения. В чем причина? // Blizko.by
- ↑ знаходзіцца за фактычнай мяжой вуліцы, але блізка ад яе
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Пляханава (Мінск)
- Вуліца Пляханава на сайце Vulica.by (руск.)
- Вул. Пляханава на старых фотаздымках // Сайт "Менск. Гісторыя па фотаздымках"
- Вуліца Пляханава ў Мінску на фотаздымках // Блог Андрэя Берастоўскага
- Прычыны выбуху на вуліцы Пляханава дагэтуль высьвятляюцца (відэа зь месца) // Рэпартаж радыё "Свабода" аб надзвычайным здарэнні на вул. Пляханава 23.02.2013 г.
- Плеханова Архівавана 4 жніўня 2021. // Минск старый и новый