Пралетарская вуліца (Гомель)

(Пасля перасылкі з Вуліца Пралетарская, Гомель)


Вуліца Пралетарская (былая Фельдмаршалаўская) — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Гомеля. Працягласць 1150 м, ад плошчы Леніна да вуліцы Фрунзэ.

Пралетарская
вуліца
Гомель
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Горад Гомель
Раён Цэнтральны
Гістарычны раён Спасава Слабада, Кагальны Роў
Працягласць
  • 1,19 км
Аўтобусныя маршруты 4, 26
Ранейшыя назвы Фельдмаршалаўская
Паштовы індэкс 246001 і 246050
З'явілася канец 17 ст.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назвы правіць

Гістарычная назва — Фельдмаршалаўская, нададзена ў гонар аднаго з былых уладальнікаў Гомеля, фельдмаршала П. А. Румянцава-Задунайскага. У 1920-я гады была перайменавана савецкай уладай ў гонар пралетарыяту. Сучаснае аблічча вуліцы фармавалася ў 1960-70-я гады.

Перасякае вуліцы правіць

Гісторыя правіць

 
Вуліца да рэвалюцыі і ў наш час

Адна з найстарэйшых вуліц горада (на картах з'яўляецца з пачатку 19 стагоддзя)[крыніца?]. З'яўлялася прамым працягам вуліцы — Румянцаўскай[крыніца?] (цяпер Савецкая), цэнтрам так званай Спасавай слабады (стараабрадскага селішча, узніклага ў канцы 17 ст.) і часткі Кагальнага рова (гістарычны раён горада Гомеля). У забудове пераважалі 1 і 2-павярховыя цагляныя і драўляныя хаты сядзібнага тыпу. На вуліцы размяшчаліся лакавы завод, чыгуналіцейная, кравецкая і карэтная майстэрні, крамы, цэнтральныя гарадскія публічныя лазні, дзіцячы прытулак княгіні Паскевіч, царкоўна-прыхадская вучэльня, стараабрадская царква (званіца захавалася ў двары адміністрацыйных будынкаў). Значэнне вуліцы ўзрасло з узвядзеннем новага моста праз раку Сож. Забудова прадстаўленая ў асноўным жылымі 1 і 2-павярховымі дамамі. Пры будоўлі вуліца падзяліла былое рэчышча Гаміюка на дзве часткі (сучасныя назвы Лебядзіная сажалка і Кагальны роў).

Забудова правіць

Няцотны бок правіць

 
Дом № 5
 
Дом № 9
 
Дом № 15
У гэтым будынку з сярэдзіны ліпеня да 19 жніўня 1941 г. знаходзіўся ЦК КП(б)Б. ЦК КП(б)Б разгарнуў работу па рэалізацыі пастановы ЦК ВКП(б) ад 18 ліпеня 1941 г. «Аб арганізацыі барацьбы ў тыле германскіх войск». Першы сакратар ЦК КП(б)Б П. К. Панамарэнка, сакратары М. Я. Аўхімовіч, У. Р. Ванееў, I. П. Ганенка, Ц. С. Гарбуноў, П. З. Калінін, У. Н. Малін, I. І. Рыжыкаў, Р. Б. Эйдзінаў, старшыня СНК БССР I. С. Былінскі, сакратар ЦК ЛКСМБ М. В. Зімянін непасрэдна ўдзельнічалі ў арганізацыі падполля і партызанскай барацьбы ў акупіраваных раёнах рэспублікі. У канцы ліпеня 1941 года ў тыл ворага накіраваны 140 арганізацыйных і дыверсійных груп (1036 чалавек). ЦК КП(б)Б вялікую ўвагу аддаваў арганізацыі падполля і партызанскай барацьбы ў вобласці. 3 1 па 16 жніўня былі падрыхтаваны 44 групы (432 чалавекі, у т. л. 229 камуністаў, 87 камсамольцаў). У 1975 г. на будынку, дзе знаходзіўся ЦК КП(б)Б, устаноўлена мемарыяльная дошка[1].
Цяпер у будынку размяшчаецца Камітэт дзяржкантролю па Гомельскай вобласці.
 
Будынкі № 17, 19 і 21 (справа на лева)
 
Дом № 31
 
Будынак Інстытута лесу НАН Беларусі

Цотны бок правіць

  • № 2 — КЗЦ «Еўропа»
 
Палац творчасці дзяцей і моладзі
 
Дом № 6
 
Дом № 8
 
Дом № 16

Зноскі

  1. В. Б. Караткевіч. 18. Будынак, у якім знаходзіўся ЦК КП(б)Б // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Гомельская вобласць. — 383 с., іл.

Спасылкі правіць