Адкрыць галоўнае меню

Савецкая вуліца (Гомель)

(Пасля перасылкі з Вуліца Савецкая, Гомель)

Савецкая (былая Прабойная, Румянцаўская) вуліца — адна з галоўных вуліц горада Гомеля, другая па даўжыні (на 2004 год — каля 7600 метраў). Перасякае Цэнтральны раён і Чыгуначны раён. Пачынаецца ад плошча Леніна, сканчаецца ў гарадской рысы ў раёне пасёлка Чырвоны Кастрычнік. У апошні раз вуліца была пераназваная ў савецкія часы, адкуль і паўстала такая назва вуліцы вуліцы (назвы «Савецкая» прысвойваліся вуліцам у шматлікіх гарадах Савецкага Саюза).

Савецкая
вуліца
Гомель
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Горад Гомель
Раён Цэнтральны, Чыгуначны
Працягласць 7600
Тралейбусныя маршруты 1, 2, 4, 8, 9, 10, 15, 16, 17, 18, 19, 20, 21, 23
Аўтобусныя маршруты 3, 3а, 7а, 10, 10а, 12, 17, 18, 19, 20, 28, 33, 33а, 34, 36, 43, 43а, 44
Ранейшыя назвы Прабойная, Румянцаўская, Гітлерштрасэ
Паштовы індэкс 246050, 246022, 246003, 246028, 246019, 246007, 246032
З'явілася да 17 ст.
Лагатып Вікісховішча Савецкая на Вікісховішчы


Sovetskaya str. (Gomel).JPG

З гісторыіПравіць

Відавочна, што вуліца размешчаная блізка да Сожа, з’яўляецца адной з самых старажытных гомельскіх, а яе ўзнікненне (дакладней забудовы на месцы сучаснай вуліцы Савецкай) павінна быць аднесена ніяк не пазней XVII стагоддзя.

Да 1861 года вуліца насіла назву Прабойнай. Пазней называлася Румянцаўскай.

У кароткі перыяд нямецкай акупацыі падчас Нямецка-савецкай вайны акупацыйная ўлада перайменавала вуліцу ў Гітлерштрасэ (ням.: Adolf-Hitler-Straße «вуліца Гітлера»).

Названая ў савецкі час Савецкай, калі такія назвы прысвойвалі ўрбанонімам у шматлікіх населеных пунктах СССР, захавала гэту назву і ў незалежнай Беларусі (ад 1991 года).

На вуліцы Савецкай у Гомелі (у яе пачатку) часткова захавалася гістарычная забудова пачатку ХХ стагоддзя — дамы № 4, 8, 10, 12, 20.

Гістарычныя назвыПравіць

  • Прабойная (да 1861 года)
  • Румянцаўская
  • Гітлерштрасэ (ням.: Adolf-Hitler-Straße) у час нямецкай акупацыі

Перасякае вуліцыПравіць

ЗабудоваПравіць

На Савецкай у Гомелі засяроджана вялікая колькасць адміністрацыйных будынкаў, аб’ектаў гарадской інфраструктуры, устаноў адукацыі і культуры, прадпрыемстваў, банкаў, устаноў гандлю. Сярод найважнейшых з іх, у прыватнасці:

Няцотны бокПравіць

 
Савецкая, 1. Будынак былой гарадской думы
 
Тралейбус на фоне гасцініцы «Турыст» па Савецкай, 87

Цотны бокПравіць

 
Дом № 8

СлавутасціПравіць

 
Помнік клоўну Карандашу і яго сабачку Кляксе каля цырка

На вуліцы ўстаноўлены шэраг помнікаў (пераважна ў часы незалежнасці Беларусі) — Кірылу Тураўскаму, Францыску Скарыне, А. А. Грамыку, М. М. Румянцаву (клоўн «Карандаш»)(руск.) бел..

Зноскі

СпасылкіПравіць