Савецкая вуліца (Пінск)

(Пасля перасылкі з Вуліца Савецкая, Пінск)

Вуліца Савецкая — вуліца ў гістарычным цэнтры Пінска. Забудова вул. Савецкай уключае дамы № 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 11, 13 — фрагмент жылой забудовы XIX — пачатку XX ст. з эклектычнымі рысамі.

Вуліца Савецкая
Пінск
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Пінск
Паштовы індэкс 225716[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цотны бок правіць

 
Савецкая, 2

Дом № 2 — мураваны двухпавярховы будынак. Пабудаваны ў пачатку XX ст. На вуліцу выходзіць вузкім тарцовым фасадам. Сіметрычна-восевая кампазіцыя фасада падкрэслена ў цэнтры ўваходным рызалітам, завершаным фігурным атыкам з пінаклямі. Уваход вылучаныя лучковым франтонам. Пластыка фасаду ствараецца кутнімі лапаткамі, лучковымі клінападобнымі аркамі аконных праёмаў, прафіляваным карнізам з аркатурным фрызам. Уваход на другі паверх — з боку панадворку праз самастойную лесвічную клетку. У архітэктуры выкарыстаныя пластыка-арнаментальныя якасці цаглянай муроўкі. У будынку размешчанае гандлёвае прадпрыемства.   Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000529шыфр 112Е000529

Дом № 4 — двухпавярховы будынак, выцягнуты ў глыбіню панадворку. На вуліцу выходзіць вузкім тарцовым фасадам, які аформлены лапаткамі, падаконнымі прафіляванымі паясамі, карнізамі простага профілю. Лесвічная клетка прыбудаваная да тарцовага дваровага фасада.   Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000529шыфр 112Е000529

 
Савецкая, 6

Дом № 6 — мураваны двухпавярховы будынак з выцягнутым уздоўж вуліцы галоўным фасадам. Пабудаваны ў 1928 г. у стылі канструктывізму. На галоўным фасадзе вылучаецца плоскі ўваходны рызаліт з атыкавым завяршэннем і вёртыкальнай стужкай зашклёнай лесвічнай клеткі. Шырокія аконныя праёмы аб’яднаныя доўгімі балконамі і завяршальным магутным парапетам. Мае калідорную планіроўку з дзвюма міжпаверхавымі лесвіцамі.   Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000529шыфр 112Е000529

Дом № 8 (на рагу вуліц Савецкай і Астроўскага) — мураваны двухпавярховы будынак пад пакатым двухсхільным дахам. Пабудаваны ў пачатку XX ст. Галоўным фасадам выцягнуты ўздоўж вуліцы. Фасады апрацаваныя багатым архітэктарскім і скульптурным дэкорам (раслінны арнамент, капітэлі, разеткі, руст, лапаткі, балясіны і інш.). Першы паверх расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і руставанымі лапаткамі, другі — дэкарыраваны пластычным, арнаментальна насычаным фрызам і ляпнымі ліштвамі. Будынак падзелены на две палавіны з самастойнымі ўваходамі і лесвіцамі.   Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000529шыфр 112Е000529

Няцотны бок правіць

 
Савецкая, 3

Дом № 3 — аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак з пластычным мансардавым дахам. Пабудаваны ў пачатку XX ст. Карніз аформлены сухарыкамі.   Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000529шыфр 112Е000529

Дом № 5 — аднапавярховы будынак, выцягнуты ў глыбіню панадворку. Пабудаваны ў пачатку XX ст. На вуліцу выходзіць вузкім атынкаваным фасадам, які завершаны фігурным мансардавым шчытом з балконам у цэнтры. У пластычнай апрацоўцы выкарыстаныя кутнія лапаткі, руст, прафіляваныя карнізы з сухарыкамі. Капітальнымі сценамі і перагародкамі падзелены на кватэры, аб’яднаныя вакол лесвіцы, што вядзе на мансардавы паверх.   Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000529шыфр 112Е000529

Дом № 7 — мураваны аднапавярховы складаны ў плане будынак, накрыты двухсхільным дахам. Пабудаваны ў пачатку XX ст. Вулічны фасад вырашаны плоскасна і расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі. У дэкоры выкарыстаныя прафіляваны карніз і кутнія лапаткі. Уваход з боку панадворку. У будынку размешчана дзяржаўная ўстанова «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г. Пінска».   Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000529шыфр 112Е000529

Дом № 11 — складаны ў плане будынак, развіты ў глыбіню панадворку. Пабудаваны ў пачатку XX ст. Атынкаваны галоўны фасад сіметрычна-восевай кампазіцыі рытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі і філёнгамі. Вокны аформленыя ліштвамі і прафіляваным карнізам. Уваходы з панадворку і бакавых фасадаў.   Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000529шыфр 112Е000529

Дом № 13 (на рагу вуліц Савецкай і Астроўскага) — мураваны двухпавярховы будынак, накрыты пакатым двухсхільным дахам. Пабудаваны ў канцы XIX ст. Фасады аформленыя карнізамі, філёнгамі, рустам. Лучковыя вокны аздобленыя фігурнымі ліштвамі з сандрыкамі. Дом выкарыстоўваецца гандлёвай установай, падзелены на гандлёвую і жылую часткі з самастойнымі ўваходамі.   Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000529шыфр 112Е000529

Медыцынскія ўстановы правіць

У д. № 42 змяшчаецца Пінскі міжраённы анкалагічны дыспансер[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск : Беларус. энцыкл., 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Спасылкі правіць