Вуліца Савічаус
Вуліца Са́вічаус (традыцыйная беларуская назва — ву́ліца Са́віч[1]; літ.: Savičiaus gatvė, польск.: ulica Sawicza) — адна са старажытных вуліц у Старым горадзе Вільнюса. Злучае вуліцу Дзіджоі і Ратушную плошчу з вуліцай Бокшта; будынкі пераважна двух- і трохпавярховыя старой забудовы. Рух аўтамабільнага транспарту аднабаковы, у кірунку ад Ратушнай плошчы да вуліцы Бокшта. Яна выходзіць да так званай «буды Ромеравай» у двары за высокай сцяной (цяпер вул. Бокшта 10, Bokšto g. 10), дзе ў першай чвэрці XVIII стагоддзя дзейнічала масонская ложа «Руплівы Літвін», затым жыў мастак Альфрэд Ромер і дзейнічала найстарэйшая ў Вільні мастацкая майстэрня, у якой працавалі мастакі Канут Русецкі, Ян Зянкевіч, Эдвард Мацей Ромер. Па правым паўднёвым боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі 1—15, па левым паўночным боку — цотная нумарацыя (2—10).
Савічаус Вільнюс | |
---|---|
літ.: Savičiaus gatvė | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Раён | Сянюнія Сянаміесціс |
Працягласць | 180 м м |
Ранейшыя назвы | Андрэеўская |
Паштовы індэкс | LT-01127 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Літаратура
правіць- Juliusz Klos. Wilno. Przewodnik krajoznawczy. — Trzecie poprawione po zgonie autora. — Wilno: Drukarnia Artystyczna Grafika, 1937. — С. 220—222. — 322 с. (польск.)
- Vladas Drėma. Dingęs Vilnius. — Vilnius: Vaga, 1991. — С. 243—246. — 404 с. — ISBN 5-415-00366-5. (літ.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Савічаус