Севастопальская вуліца (Гомель)

вуліца ў Гомелі

Севастопальская вуліца (былая Старая, Пралетарская) — вуліца ў паўднёвай частцы горада Гомеля, у Навабеліцкім раёне. Названая ў 1957 годзе ў гонар горада Севастопаля. Працягласць 3900 м, ад Навабеліцкіх могілак да берага ручая Масцішча. Адна з галоўных транспартных магістраляў раёна. Сучаснае аблічча вуліцы пачало фармавацца ў пасляваенныя гады, калі былі пабудаваныя пяці- і дзевяціпавярховыя жылыя дамы. На значнай частцы вуліцы захавалася індывідуальная забудова.

Севастопальская вуліца
вуліца
Гомель
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Горад Гомель
Раён Навабеліцкі
Працягласць 3900 м
Аўтобусныя маршруты 12, 30
Назва ў гонар Севастопаль
Паштовы індэкс 246021, 246042 і 246047
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перасякае вуліцы правіць

Гісторыя правіць

У дарэвалюцыйны час была забудаваная аднапавярховымі драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

На вуліцы размешчаны правіць

  • карпусы фанерна-запалкавага камбіната
  • аптэка
  • крамы
  • Палац культуры вытворчага аб’яднання «Гомельдрэў»
  • Кантрольна-таксікалагічная лабараторыя
  • Гомельскі дзяржаўны прафесійны будаўнічы ліцэй імя П. Я. Галавачова

Спасылкі правіць