Вуліца Судмаліса (Мінск)

(Пасля перасылкі з Вуліца Судмаліса, Мінск)

Вуліца Судмаліса (да 1976: Батарэйная) — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска. Названа ў гонар Іманта Янавіча Судмаліса (1916—1944), аднаго з кіраўнікоў рыжскага падполля, латвійскага савецкага партызана, Героя Савецкага Саюза.

Вуліца Судмаліса
Мінск
Фатаграфія
Інтэрнат БДПУ №4 (вул. Судмаліса, 7)
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Ленінскі
Працягласць
  • 1,1 ± 0,1 кіламетр
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Пралетарская
Назва ў гонар Імант Янавіч Судмаліс
Commons-logo.svg Вуліца Судмаліса на Вікісховішчы

ТранспартПравіць

Вуліца размешчана на поўдзень ад чыгуначнай лініі Мінск—Орша. На вуліцы знаходзіцца адзіны выхад са станцыі метро «Пралетарская»; паблізу — чыгуначная станцыя Мінск-Усходні. У 200 метрах ад пачатку вуліцы размешчаны Партызанскі праспект і вуліца Леніна. Грамадскі транспарт па вуліцы не ходзіць.

ЗабудоваПравіць

Забудова вуліцы — жылыя будынкі ў 3-4 паверхі, на скрыжаванні з вуліцай Рыбалка размяшчаюцца складскія памяшканні.

Першая забудова вуліцы адносіцца да 1925—32 гадоў. Першапачаткова вуліца Батарэйная ўваходзіла ў склад пасёлка «Камінтэрн», дзе пражывалі пераважна працоўныя кандытарскай фабрыкі «Камунарка».

СпасылкіПравіць