Вуліца Судмаліса (Мінск)
Вуліца Судмаліса (да 1976: Батарэйная) — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска. Названа ў гонар Іманта Янавіча Судмаліса (1916—1944), аднаго з кіраўнікоў рыжскага падполля, латвійскага савецкага партызана, Героя Савецкага Саюза.
Вуліца Судмаліса Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Ленінскі |
Працягласць |
|
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Пралетарская |
Назва ў гонар | Іманта Судмаліса |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Транспарт
правіцьВуліца размешчана на поўдзень ад чыгуначнай лініі Мінск—Орша. На вуліцы знаходзіцца адзіны выхад са станцыі метро «Пралетарская»; паблізу — чыгуначная станцыя Мінск-Усходні. У 200 метрах ад пачатку вуліцы размешчаны Партызанскі праспект і вуліца Леніна. Грамадскі транспарт па вуліцы не ходзіць.
Забудова
правіцьЗабудова вуліцы — жылыя будынкі ў 3-4 паверхі, на скрыжаванні з вуліцай Рыбалка размяшчаюцца складскія памяшканні.
Першая забудова вуліцы адносіцца да 1925—32 гадоў. Першапачаткова вуліца Батарэйная ўваходзіла ў склад пасёлка «Камінтэрн», дзе пражывалі пераважна працоўныя кандытарскай фабрыкі «Камунарка».
- № 20 (вуліца Серафімовіча, 11) — будынак Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці (1977; архітэктары Э. Зубялевіч, У. Старчанка). Узведзены як лабараторны корпус Праектна-канструктарскага бюро Мінсельбуда БССР[1].
Зноскі
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Судмаліса (Мінск)