Вуліца Францыска Скарыны (Полацк)

Вуліца Францыска Скарыны — вуліца ў цэнтры Полацка.

Вуліца Францыска Скарыны
Полацк
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Горад Полацк
Мікрараён Цэнтр
Працягласць 1180 м
Ранейшыя назвы Сабачая, Плігаўская, Пралетарская
Назва ў гонар Францыск Скарына
Паштовы індэкс 211401, 211415
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Згодна Рэвізіі 1765 года трасе вуліцы Францыска Скарыны адпавядае Сабачая вуліца.[1].

 
Плігаўская (або Невельская) вуліца ў канцы XIX ст.

У пачатку XX стагоддзя насіла назву Плігаўская. Назва звязана з слабадой Плігаўкі, што раней размяшчалася за парканам, а пазней увайшла у склад горада.[2]

7 снежня 1918 года на мітынгу ў актавай залі былога кадэцкага корпуса была аб’яўлена сумесная пастанова павятовага камітэта РКП(б), Рэўкама і павятовага выканкама аб змене назвы на «вуліца Пралетарская»[3]. Так вуліца называлася да 1956 года[4].

Сучасная назва дадзена ў гонар ураджэнца Полацка друкара Францыска Скарыны.

Апісанне правіць

Вуліца цягнецца ад вуліцы Талстога на захадзе да вуліцы Юбілейнай на ўсходзе, мінаючы Полацкі кірмаш.

Забудова правіць

 
Полацкі прыродна-экалагічны музей
 
Дом гандлю

Помнікі правіць

Цікавыя факты правіць

У Полацку акрамя вуліцы Францыска Скарыны ёсць яшчэ праспект Францыска Скарыны.

На беразе Палаты на вуліцы Плігаўскай у пачатку ХХ стагоддзя стаяла Паравая гарбарня, якую ў 1910 годзе набыў мешчанін Пінхус Руманаў Ільмер. У 1996 годзе пры разборы старога дома па вуліцы Ф. Скарыны быў знойдзены яго архіў[5].

Зноскі

  1. Дук Д. В. (2015). "Городское пространство и социальная топография Полоцка по данным ревизии 1765 года". Вестник Полоцкого государственного университета. Серия A. Гуманитарные науки [руская]. 9: 12. ISSN 2070-1608. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2017. Праверана 7 лістапада 2020.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2017. Праверана 7 лістапада 2020.
  2. Дэйніс Іван Пятровіч. Полацкая даўніна (бел. (тар.)). — Медисонт. — Мінск, 2007. — 330 с. — ISBN 978-985-6530-74-9.
  3. Первые революционные преобразования (руск.).
  4. Л. Ф. Данько, А. И. Судник. Путоводитель по городу Полоцку 1910 года. Выпуск 8 (руск.). — Полоцкое книжное издательство. — Полоцк, 2009. — 45 с. — ISBN 978-985-6936-02-2.
  5. Паровой кожевельный завод Пинхуса Ильмера (руск.).