Вуліца Філімонава (Мінск)

вуліца ў Мінску, Беларусь
(Пасля перасылкі з Вуліца Філімонава, Мінск)

Вуліца Філімонава — вуліца ў Партызанскім і Першамайскім раёнах Мінска. Названа ў памяць Д. Ф. Філімонава[1]. Пачынаецца ад Запарожскай пл. і цягнецца да вул. Кедышкі ў раёне Севастопальскага парка.

Вуліца Філімонава
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Маскоўская,
Усход
Назва ў гонар Дзмітрый Фаміч Філімонаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сядзіба Ваньковічаў. 1932 г.
Інстытут сучасных ведаў. Люты 2018 г.
19-я дзіцячая паліклініка Мінска. Люты 2018 г.

Славутасці вуліцы правіць

Цікавыя факты правіць

  • Сядзіба Ваньковічаў уваходзіць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
  • Праект будаўніцтва Маскоўскага аўтавакзала атрымаў тытул самага характэрнага постмадэрнісцкага аб’екта беларускай архітэктуры[7] і гран-пры на рэспубліканскім конкурсе «Брэст-99».
  • У 2011 годзе на наступны дзень пасля тэракту 11 красавіка ў метро ў Мінску хадзілі чуткі, быццам адбыўся яшчэ адзін выбух на «Маскоўскім» аўтавакзале. Часткова яны маглі быць заснаваны на тым факце, што побач з рэстаранам «Мегаполіс» (будынак Нацыянальнай бібліятэкі) познім ранкам стаяла машына хуткай дапамогі[8]. Але гэта магло таксама тлумачыцца разгубленасцю і недахопам дакладнай інфармацыі.
  • Інстытут сучасных ведаў з’яўляецца першай прыватнай ВНУ БССР (заснаваны як гасразліковы ў 1990 г.). У чэрвені 2016 г. у гонар інстытута назвалі новы прыпынак аўтобуса 87с, які ёсць толькі ў напрамку вул. Кедышкі пасля развязкі з пр. Незалежнасці[9].
  • 19-павярховы «Аляксандраў пасаж» мае свой панарамны ліфт, якім, у адрозненне ад аналагічнага ліфта Нацыянальнай бібліятэкі, можна карыстацца бясплатна[9].
  • У адным месцы вуліца Філімонава перасякае дзіцячую чыгунку.

Зноскі

  1. Улица Филимонова // Vulica.by
  2. Сайт 24-й паліклінікі спецмедаглядаў
  3. З 2014 г. на месцы аўтавакзала ідзе будоўля будынка кампаніі «Газпрам».
  4. Сайт 19-й дзіцячай паліклінікі
  5. Сайт 19-й раённай паліклінікі
  6. Абедзве паліклінікі запісаны пад адрасам пр. Незалежнасці, 119, але фактычна знаходзяцца па вул. Філімонава.
  7. Автовокзал Московский // POEZDKA.DE
  8. Андрэй Берастоўскі. Тэракт у мінскім метро 11 красавіка 2011 г. Архівавана 11 ліпеня 2017. // Минск старый и новый
  9. а б Транспартная развязка Філімонава-Незалежнасці (Мінск). Фоткі // Блог Андрэя Берастоўскага

Спасылкі правіць